План по восстановлению лесов в Бегомльском лесхозе выполнен

dsc_ 117За 9 месяцаў бягучага года асноўныя планавыя паказчыкі, якія былі даведзены ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” па ўзнаўленні лясоў, выкананы. Так, пры заданні 205 гектараў работы былі праведзены на плошчы 236 гектараў. Селекцыйным матэрыялам засаджана 90 гектараў лясных культур, ці амаль 41 працэнт ад усёй плошчы.
У агульным аб’ёме штучнага лесаўзнаўлення па выніках мінулага года пад змешаныя лясныя культуры было адведзена 73,2 працэнта плошчы, сёлета гэты паказчык неабходна давесці да 75 працэнтаў.

Калі за ўвесь мінулы год лясгасам нарыхтавана 511 кілаграмаў насеннага матэрыялу, з якіх 57 кілаграмаў пайшло на экспарт, то зараз прадпрыемства мае ўжо 1109 кілаграмаў насення. На экспарт у Швецыю адгружана 92 кілаграмы, агульным коштам больш за 550 мільёнаў рублёў.

Высокая ацэнка падчас сёлетняга рэспубліканскага семінара, які прымаў ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, была дадзена гадавальніцкай гаспадарцы. Вясной бягучага года закладзена пасяўное аддзяленне елкі і сасны на плошчы ў 1,2 гектара. Рэалізавана 1373 тысячы штук пасадачнага матэрыялу, большая частка – на экспарт.

НА ЗДЫМКУ: у цяпліцы гадавальніка ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” вырошчваюць пасадачны матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай.
Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *