Выпускница Крулевщинской детской школы искусств Докшицкого района получила диплом международного конкурса
Выпускніца выяўленчага аддзялення Крулеўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Козак (на здымку) стала дыпламантам ІІ ступені міжнароднага конкурсу “Разнастайны свет”, які прайшоў у латвійскім горадзе Балві.
Юныя мастакі школы пад кіраўніцтвам настаўніцы Людмілы Ляйчынскай каля двух месяцаў рыхтавалі работы на тэму “Мелодыі вады”. На занятках дзеці ўспаміналі розныя гісторыі, звязаныя з воднай стыхіяй, каб потым адлюстраваць свае фантазіі пэндзлем і алоўкам на паперы. Работы выконваліся ў розных мастацкіх тэхніках. Лепшай была прызнана карціна Вольгі Козак “Сустрэча”, на якой дзяўчына паказала сустрэчу чалавека і касаткі. Атрымалі падзякі за ўдзел у конкурсе таксама навучэнкі Крулеўшчынскай ДШМ Юлія Грыцкевіч, Аксана Юрцэвіч і Вікторыя Мажанская. Дыпломам адзначана і работа з адоранымі дзецьмі самой Людмілы Ляйчынскай.