Докшичанин Артём Дорц считает армию школой жизни
У той час, калі воінскія часці сустракаюць прызыўнікоў, з арміі дадому вяртаюцца юнакі, якія адслужылі. Сярод іх – дакшычанін сяржант Арцём Дорц (на здымку). Паўтара года ён засвойваў воінскую навуку ў 19 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, што ў Заслонава. Звольніўся са службы намеснікам камандзіра ўзвода-камандзірам аддзялення. Зараз у яго планах – уладкаванне на працу. Арцём лічыць, што армія – добрая школа жыцця, бо ўменне дзейнічаць дакладна і не спыняцца перад цяжкасцямі абавязкова дапамогуць і ў паўсядзённасці.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.