В Докшицах состоялась массовая спортотерапия
Апошняя субота студзеня была падобная на лыжную эпідэмію. Ва ўрочышча “Чыстаполле” з усіх куткоў горада і раёна сыходзіліся, з’язджаліся людзі ў яркіх зімовых спартыўных касцюмах. Прапускным білетам на масавае свята ў гэты дзень былі лыжы.
Па ўсёй акрузе зазывальна гучала музыка, разносіўся пах шашлыкоў, піражкоў і смажняў. Мароз не даваў стаяць на месцы. Усе прытопвалі, прытанцоўвалі, глуха хлопалі ў пальчаткі, хаатычна наразалі лыжамі на снезе авангардныя малюнкі, саграваліся кавай і гарбатай – з нецярпеннем чакалі ўрачыстага адкрыцця.
На пастраенне выйшла доўгая рознакаляровая шарэнга са 179 удзельнікаў на чале з кіраўнікамі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна, начальнікамі аддзелаў райвыканкама – усяго 31 зборная дарослых і 8 каманд вучняў сярэдніх школ. Прывітаў усіх начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Сяргей Кашчэеў. Узняць Сцяг Рэспублікі Беларусь ён даручыў камандзе-пераможцы мінулагодняга лыжнага забегу “Докшыцырайгаз”. Пасля гэтага запрасіў да мікрафона намесніка старшыні райвыканкама Валянціну Рандарэвіч.
– Паважаныя ўдзельнікі «Беларускай лыжні-2012»! – звярнулася яна да прысутных. – Мы вельмі рады, што сёння вы не пабаяліся марозу, пакінулі на нейкі час свае турботы і прыйшлі на спартыўнае свята! А гэта сапраўднае свята! Свята здароўя, маладосці і бадзёрасці! Добрай вам лыжні, лёгкага старту. Няхай перамогуць мацнейшыя!
Пасля гэтых слоў Валянціна Юр’еўна надзела лыжы і стала рыхтавацца да забегу.
Першымі стартавалі школьнікі. За імі ў спаборніцтва пусціліся каманды дарослых. Нястомным было лікаванне балельшчыкаў, падтрыманае гучнымі спевамі артыстаў гарадскога Цэнтра культуры. Сваім размашыстым, расчырванелым, дынамічным парывам лыжнае дзейства захапіла ўсіх у масавую сонечна-марозную спортатэрапію.
Пераможцы і прызёры
Сярод школ каманднае лідарства размеркавалася наступным чынам:
Першае месца заняла Бягомльская школа; другое – Параф’янаўская; трэцяе – Глінская школа. Гэтым камандам уручылі дыпломы і падарункі. Асобна ўсіх удзельнікаў узнагародзілі медалямі.
За перамогу ў камандным заліку сярод працоўных калектываў Кубак, дыплом і каштоўны падарунак – карціну – атрымала зборная РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Другое месца забрала каманда Параф’янаўскай школы; трэцяе заваявала зборная райгаза.
Асабісты залік
Мужчыны да 30 гадоў
1 месца – Валерый Кімстач (Валкалацкі сельсавет);
2 месца – Юрый Глазко (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
3 месца – Уладзімір Вахавіч (Беларусбанк).
Жанчыны да 30 гадоў
1 месца – Ганна Курныш (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”);
2 месца – Вольга Гадулевіч (райгаз);
3 месца – Алена Бацэка (аддзел культуры ).
Мужчыны ад 30 да 40 гадоў
1 месца – Аляксандр Глінскі (РВЭС);
2 месца – Віктар Яцук (райгаз);
3 месца – Сяргей Паўловіч (Крулеўшчынская школа).
Жанчыны ад 30 да 40 гадоў
1 месца – Алеся Аляксеенка (РВК);
2 месца – Сняжана Варган (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”);
3 месца – Вольга Пракаповіч (аддзел культуры).
Мужчыны ад 40 да 50 гадоў
1 месца – Сяргей Дзятлаў (РАУС);
2 месца – Сяргей Бранзевіч (РАА);
3 месца – Мікалай Дорц (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”)
Жанчыны ад 40 да 50 гадоў
1 месца – Галіна Каляга (Параф’янаўская школа);
2 месца – Алена Жданько (РАА);
3 месца – Людміла Падбярэзкая (райста).
Мужчыны ад 50 гадоў і старэйшыя
1 месца – Уладзімір Бяльковіч (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”);
2 месца – Валерый Варэнікаў (ПМК № 52);
3 месца – Уладзімір Габруковіч (Параф’янаўская школа).
Жанчыны ад 50 гадоў і старэйшыя
1 месца – Надзея Калтыга (Параф’янаўская школа);
2 месца – Фаіна Рацькавіч (Беларусбанк);
3 месца – Алена Самсановіч (райста).
У камандах кіраўнікоў арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна
Сярод мужчын
1 месца – Віктар Яцук (райгаз);
2 месца – Андрэй Буйноў (РВЭС);
3 месца – Аляксей Пракопаў (Бягомльскі лясгас).
Сярод жанчын
1 месца – Таццяна Ярашэвіч (Гняздзілаўская школа);
2 месца – Валянціна Кішулька (ДП “Гняздзілава-Агра”);
3 месца – Іна Александровіч (нафтабаза).
Асобна на мерапрыемстве адзначылі самых старэйшых удзельнікаў. Міхаіл Немкаловіч і Надзея Калтыга атрымалі ў падарунак мангалы.
Таццяна СТАДОЛЬНІК.