Докшицкий отдел МЧС принимал гостей
У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях на мінулым тыдні адбылася сустрэча са школьнікамі. Вучні Параф’янаўскай сярэдняй школы прыехалі ў Докшыцы, каб пазнаёміцца з работай выратавальнікаў. Хлопчыкам і дзяўчынкам была прадэманстравана тэхніка, якая знаходзіцца на ўзбраенні аддзела. Дзеці змаглі пераапрануцца ў баявую спецформу, спрабавалі дыхаць у спецыяльных апаратах, карыстацца першымі сродкамі для тушэння пажару.
Сустрэча закончылася віктарынай, падчас якой інспектары задавалі пытанні, якія датычацца бяспекі жыццядзейнасці людзей. Кожны ўдзельнік атрымаў памятныя буклеты на супрацьпажарную тэматыку.