Торфопредприятие в агрогородке Крулевщина Докшицкого района отметило юбилей

Крулеўшчынскае торфапрадпрыемства адзначыла свой паўвекавы юбілей. За пяць дзесяцігоддзяў яно называлася па-рознаму, перажывала ўзлёты і падзенні, нязменнай заставалася толькі яго галоўная задача – забеспячэнне энергетычных патрэб краіны танным палівам. 

Слаўная гісторыя

Прадпрыемства не заспакойваецца на дасягнутым, а інтэнсіўна працягваецца развівацца. Напрыклад, сёлета з’явіўся такі від прадукцыі, як разны торф. Пры здабычы яго забіраюць з поля нарэзанымі кускамі, што дазваляе захаваць некранутай прыродную структуру. Тэхналогія новая, у рэспубліцы яшчэ не апрабаваная. Атрыманая ў выніку яе прымянення прадукцыя ідзе на экспарт. Зараз праходзіць апрабацыю пнеўматычны спосаб здабычы. Гэта калі торф валкуецца, потым з насцілу засмоктваецца пнеўмамашынай, як пыласосам. І ўжо ў яе бункеры разрэджваецца. Прымяненне падобнай тэхналогіі, якая не залежыць ад надвор’я, дазволіць яшчэ больш павялічыць аб’ёмы здабычы торфу. Каб укараніць у вытворчасць абодва спосабы, патрэбна, канечне, неабходная спецтэхніка. На прадпрыемстве гэта пытанне паспяхова вырашаюць мясцовыя вынаходнікі начале з Ігарам Міхалко. Разумная галава Ігара Міраслававіча без цяжкасцей прыдумляе, як палепшыць тэхнічныя характарыстыкі той ці іншай машыны. Удасканаленая ім і інжынерамі-вынаходнікамі з Глыбоцкай папраўчай калоніі № 13 пнеўмаўборачная машына адпавядае свайму канадскаму аналагу. Са звычайнай ротарнай касілкі зрабілі дарожную, якая прычэпліваецца да цеплавоза, сілкуецца ад яго электрарухавіка і абкошвае дарожныя кюветы. І такіх удасканаленых машын у вынаходнікаў налічваецца амаль дзясятак.

Прадпрыемства не заспакойваецца на дасягнутым, а інтэнсіўна працягваецца развівацца. Напрыклад, сёлета з’явіўся такі від прадукцыі, як разны торф. Пры здабычы яго забіраюць з поля нарэзанымі кускамі, што дазваляе захаваць некранутай прыродную структуру. Тэхналогія новая, у рэспубліцы яшчэ не апрабаваная. Атрыманая ў выніку яе прымянення прадукцыя ідзе на экспарт.
Зараз праходзіць апрабацыю пнеўматычны спосаб здабычы. Гэта калі торф валкуецца, потым з насцілу засмоктваецца пнеўмамашынай, як пыласосам. І ўжо ў яе бункеры разрэджваецца. Прымяненне падобнай тэхналогіі, якая не залежыць ад надвор’я, дазволіць яшчэ больш павялічыць аб’ёмы здабычы торфу.
Каб укараніць у вытворчасць абодва спосабы, патрэбна, канечне, неабходная спецтэхніка. На прадпрыемстве гэта пытанне паспяхова вырашаюць мясцовыя вынаходнікі начале з Ігарам Міхалко. Разумная галава Ігара Яраслававiчa без цяжкасцей прыдумляе, як палепшыць тэхнічныя характарыстыкі той ці іншай машыны. Удасканаленая ім і інжынерамі-вынаходнікамі з Глыбоцкай папраўчай калоніі № 13 пнеўмаўборачная машына адпавядае свайму канадскаму аналагу. Са звычайнай ротарнай касілкі зрабілі дарожную, якая прычэпліваецца да цеплавоза, сілкуецца ад яго электрарухавіка і абкошвае дарожныя кюветы. І такіх удасканаленых машын у вынаходнікаў налічваецца амаль дзясятак.

 

Агульны стаж працы сям’і Цынковічаў на торфапрадпрыемстве ўжо перакрочыў паўвекавы рубеж.  Першым у 1979 годзе сюды ўладкаваўся Сяргей Веньямінавіч. Пачынаў трактарыстам, машыністам па здабычы торфу. А зараз ён ужо старшы майстар-механік. На яго сумленні якасць падрыхтоўкі тэхнікі да сезона торфаўборачных работ.  Калі паўстала пытанне аб працаўладкаванні старэйшага сына Дзмітрыя, які закончыў Полацкі дзяржуніверсітэт, бацька ўзяў яго да сябе на працу. Зараз Дзмітрый Цынковіч працуе вядучым эканамістам прадпрыемства “Віцебскторф”.  Соф’ю Віктараўну доўга ўспамінае добрым словам кожны, хто хоць раз паабедаў у завадской сталоўцы. Надта ўжо смачныя стравы гатуе былы кухар грамадскага харчавання. Жанчыне, як кандытару па прафесіі,  асабліва ўдаюцца кандытарскія вырабы. Паспрабаваўшы яе тварожныя палачкі, любая модніца забудзецца пра дыету.

Агульны стаж працы сям’і Цынковічаў на торфапрадпрыемстве ўжо перакрочыў паўвекавы рубеж. Першым у 1979 годзе сюды ўладкаваўся Сяргей Веньямінавіч. Пачынаў трактарыстам, машыністам па здабычы торфу. А зараз ён ужо старшы майстар-механік. На яго сумленні якасць падрыхтоўкі тэхнікі да сезона торфаўборачных работ.
Калі паўстала пытанне аб працаўладкаванні старэйшага сына Дзмітрыя, які закончыў Полацкі дзяржуніверсітэт, бацька ўзяў яго да сябе на працу. Зараз Дзмітрый Цынковіч працуе вядучым эканамістам прадпрыемства “Віцебскторф”.
Соф’ю Віктараўну доўга ўспамінае добрым словам кожны, хто хоць раз паабедаў у завадской сталоўцы. Надта ўжо смачныя стравы гатуе былы кухар грамадскага харчавання. Жанчыне, як кандытару па прафесіі, асабліва ўдаюцца кандытарскія вырабы. Паспрабаваўшы яе тварожныя палачкі, любая модніца забудзецца пра дыету.

Здабываць пажыўны торф у крулеўшчынскіх балотах пачалі ў 1956 годзе. У першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі энергетыка Беларусі працавала пераважна на гэтым відзе паліва. Тады было заснавана торфапрадпрыемства “Рамжына”, закладзены жылы пасёлак для рабочых і спецыялістаў, якія прысылаліся сюды з усёй краіны. Дырэктарам яго стаў Цімафей Чарноў. У 1964 яго змяніў Юрый Пугацэвіч, які распачаў будаўніцтва торфабрыкетнага завода ў Крулеўшчыне. У 1967 годзе пры Мікалаі Рытвінскім ён атрымаў назву “Віцебскі”. Да гэтага часу ўжо была пабудавана вузкакалейка, якая звязвала прадпрыемства з участкамі торфаздабычы. Здадзены “пад ключ” два 18-кватэрныя дамы ў новым пасёлку. Вуліца, на якой яны знаходзіліся, была названа ў гонар Героя Савецкага Саюза лётчыка І.С. Палявога. З гэтага часу пачынаецца росквіт торфабрыкетнага завода, пік якога прыйшоўся на 70-ыя гады. У 1974 годзе калектыў прадпрыемства быў узнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР. Праз чатыры гады ён стаў удзельнікам Усесаюзнай выставы дасягненняў народнай гаспадаркі, дзе быў узнагароджаны медалём 2-й ступені. У пасёлку, акрамя жылых дамоў, з’явіліся аб’екты сацкультбыту: школа, дом культуры, гандлёвы цэнтр са сталовай, лазня. Іх будаўніцтвам займалася спецыяльна для гэтага створаная ПМК-3. Торфабрыкетчыкі па ўзроўні жыцця сталі паспяхова канкурыраваць з чыгуначнікамі, пра галіну дзейнасці якіх на той час жартавалі, што яна з’яўляецца “дзяржавай у дзяржаве”. У гэты час прадпрыемства ўзначальвалі Міхаіл Пяшчур, Віктар Пігулеўскі.

Але прыйшлі разбуральныя дзевяностыя гады, і для торфапрадпрыемства насталі “чорныя” дні. Таму было некалькі прычын як аб’ектыўнага, так і суб’ектыўнага характару, але пра мінулы час ці варта ўзгадваць. Галоўнае, што прадпрыемства выстаяла, зберагло кадры, як бы прадчуваючы, што ў будучым яго чакае не меншы росквіт.

Пачынаючы з 60-х гадоў, у СССР актыўна пракладваліся вялікія магістральныя газапровады і каштоўнасць торфу пачала зніжацца. Але на сёння эпоха таннага “блакітнага” паліва засталася ў мінулым, і таму з кожным годам усё больш актуальным з’яўляецца пытанне выкарыстання мясцовых відаў паліва і ўзнаўлення крыніц энергіі, сярод якіх значнае месца адводзіцца мясцоваму торфу.

Будучыня за торфапрадукцыяй

Зараз на долю торфу прыходзіцца 3 працэнты ў агульным энергічным балансе краіны. Па колькасці здабытых карысных выкапняў гэтага віду Беларусь саступае толькі Фінляндыі і Ірландыі, пакінуўшы ззаду Расію і Канаду. Штогод у Беларусі здабываецца каля 3-х мільёнаў тон торфу. Але гэта не значыць, што запасы яго хутка збяднеюць. З дзевяці тысяч зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі радовішчаў эксплуатуюцца толькі 42, а слой торфу прырастае ў сярэднім на 1 мм у год. Таму яго можна лічыць аднаўляемым відам паліва.
Новае дыханне тарфяная прамысловасць, у тым ліку і Крулеўшчынскае прадпрыемства, атрымала дзякуючы Дзяржаўнай праграме “Торф” на 2008-2010 гг і распрацаванай да 2020 года. Перш, чым прыступіць да яе рэалізацыі, торфапрадпрыемствы рэспублікі змянілі гаспадара і аб’ядналіся з газавай гаспадаркай. У нашым раёне новую структуру ўзначаліў Валерый Кавалёў. Былы дырэктар Уладзімір Мароз стаў кіраваць вытворчасцю і на гэтай пасадзе яму ўдалося зрабіць многае. У першы ж сезон павялічылася здабыча ўсіх відаў торфу, а таксама экспарт пажыўных грунтоў. Вырасла зарплата, пачаў абнаўляцца машынна-трактарны парк, прыводзіцца ў парадак вытворчая база, развівацца інфраструктура.
Віталь Няспляк, які змяніў на дырэктарскай пасадзе Кавалёва, трапіў у самы “гарачы” момант перабудовы дзейнасці тарфяной галіны Віцебскай вобласці. “Светлыя” галовы ВУ “Віцебскаблгаз” прапанавалі некалькі слушных ідэй, каб змяніць становішча з торфам. Прадаваць проста сыравіну нявыгадна, а таму вырашылі ў сціслыя тэрміны стварыць сучасную вытворчасць па выпуску торфапрадукцыі. У Крулеўшчыне вельмі хутка быў пабудаваны ўнікальны для Беларусі экспартаарыентаваны цэх па вытворчасці пажыўных грунтоў і кіпаванага торфу. Мадэрнізацыя вытворчасці заняла каля двух гадоў, а ў 2013 годзе пажыўныя грунты “Дзвіна” сталі лаўрэатам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”. Гэта доказ таго, што грошы ў мадэрнізацыю былі ўкладзены нездарма. Грунт вырабляецца з выкарыстаннем галандскіх складаных угнаенняў і ўжываецца для вырошчвання агародніных культур, садовых раслін, кветак, для паляпшэння структуры глебы. Сучаснае абсталяванне цэха і прафесійны падбор кадраў дазваляе выпускаць прадукцыю, якая задавальняе самых патрабавальных кліентаў. Сёння прадпрыемства вырабляе каля 30 тысяч тон верхавога торфу ў вялікіх кіпах біг-болях – аб’ёмам да шасці кубаметраў і каля 5 тысяч тон пажыўных грунтоў. Прадукцыя пад маркай “Дзвіна” цяпер займае амаль палову ўнутранага рынку, а тысяча тон прадаецца за мяжу ў Турцыю, Германію, Італію, Расію, Чэхію, Нідэрланды, Казахстан і іншыя краіны. Сёлета рэалізацыя пажыўных грунтоў у першым квартале ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічылася ў 1,5 раза.
Вытворчасць прадукцыі склала 109 працэнтаў, прадукцыйнасць працы – 140 працэнтаў пры такім жа росце заработнай платы.

Прадпрыемства – гэта людзі

Гаворачы пра дзейнасць торфапрадпрыемства, нельга не абысці ўвагай еўрапейскага стандарту парадак, які зараз пануе на яго вытворчай тэрыторыі. Гледзячы на яркія фарбы фасадаў, альтанкі, мосцікі і мора кветак, якія красуюцца на клумбах з ранняй вясны і да позняй восені, можна парадавацца за торфаздабытчыкаў. Пасля пылу тарфяных палёў, падобная прыгажосць –  лепшая тэрапія. Сёлета торфапрадпрыемства заняло першае месца ў аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні ў сваёй абласной галіновай сістэме.

Гаворачы пра дзейнасць торфапрадпрыемства, нельга не абысці ўвагай еўрапейскага стандарту парадак, які зараз пануе на яго вытворчай тэрыторыі. Гледзячы на яркія фарбы фасадаў, альтанкі, мосцікі і мора кветак, якія красуюцца на клумбах з ранняй вясны і да позняй восені, можна парадавацца за торфаздабытчыкаў. Пасля пылу тарфяных палёў, падобная прыгажосць – лепшая тэрапія. Сёлета торфапрадпрыемства заняло першае месца ў аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні ў сваёй абласной галіновай сістэме.

Дырэктар Віталь Няспляк ганарыцца тым, што яму ўдалося сабраць працаздольны калектыў высокапрафесійных спецыялістаў, дысцыплінаваных, адказных работнікаў, творчых людзей. Поспехі прадпрыемства – іх вялікая заслуга. Многія з сённяшніх работнікаў застаюцца верныя торфапрадпрыемству па 30 гадоў. Гэта Валянціна Крупская, Вячаслаў Лукашонак, Пётр Баран, Валянціна Чарняўская. Сэрцам прыкіпелі да свайго калектыву Алена і Ігар Басавы, Аляксандр Грыцкевіч і многія іншыя. “Віцебскторф” ганарыцца не толькі вытворчымі дасягненнямі, але і сваімі самадзейнымі артыстамі, спартсменамі, якія з’яўляюцца лепшымі ў галіновай структуры. Прадпрыемства ўпэўнена глядзіць у будучыню.

Матэрыял падрыхтавалі
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ і В. Чарвінскі (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *