Братья из Крулевщины вернулись домой
У той час, калі навабранцы папаўняюць Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Беларусі для выканання свяшчэннага абавязку перад Радзімай, дадому вяртаюцца ваеннаслужачыя, якія дэмабілізаваліся.
– Армія – гэта жыццёвая загартоўка, – сцвярджаюць браты Ялцэвічы з Крулеўшчыны. – На службе мы навучыліся цаніць час, сталі больш стрыманымі, цярплівымі, трывалымі.
Вячаслаў і Уладзіслаў пайшлі ў армію з розніцай у паўгода, а вярнуліся ў адзін дзень. Старэйшы Вячаслаў трапіў у войскі пасля атрымання вышэйшай адукацыі. У той час, як малодшы Улад напоўніцу ўліўся ў салдацкае жыццё. Служылі два браты-таварышы ў 1-ай асобнай спецыяльнай брыгадзе міліцыі. Радавы Уладзіслаў – вадзіцелем-стралком; сяржант Вячаслаў – камандзірам патрульнага аддзялення. Ваенная выпраўка, бляск у вачах і шчырыя ўсмешкі як доказ гонару за тое, што яны былі салдатамі. Цяперашнім прызыўнікам пажадалі сабраць волю ў кулак і годна вытрымаць армейскую загартоўку. Як-ніяк з арміі хлопцы вяртаюцца сапраўднымі мужчынамі.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.