Праграма святкавання Дня Незалежнасці ў Докшыцах
3 ліпеня ў раёне пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У г. Докшыцы ўрачыстасць пачнецца ў 8 гадзін святочнай радыётрансляцыяй, якая працягнецца да 10 гадзін. У 9 гадзін адбудзецца ўскладанне кветак да помнікаў воінам 277-й стралковай дывізіі, помнікаў Леніна, “Ахвярам фашызму”, брацкай магілы, помніка воінам-інтэрнацыяналістам і помніка воінам, якія загінулі ў мірны час, а таксама на мемарыяльным комплексе “Шунеўка”.
Ад 9 гадзін 30 мінут да 10 гадзін удзельнікі святкавання будуць рухацца калонай ад райвыканкама па вуліцы Ленінскай да плошчы Палявога, дзе ўскладуць кветкі і вянкі да помніка. Адтуль накіруюцца да гарадскога возера – месца правядзення свята.
Тут жа з 10 гадзін пачнецца святочная праграма “Квітней, Докшыцкі край!” Будуць працаваць гульнявыя, спартыўныя, гандлёвыя пляцоўкі.
Вячэрняя святочная праграма пачнецца ў 21 гадзіну 30 мінут на беразе гарадскога возера і будзе доўжыцца да 23 гадзін. У 22 гадзіны 55 мінут прагучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, а ў 23 гадзіны можна будзе палюбавацца святочным феерверкам.
Моладзь і аматараў патанцаваць у 23 гадзіны 10 мінут запросіць дыскатэка, якая працягнецца да 2 гадзін ночы.