Не уступили дорогу. ДТП в Докшицком районе.
7 ліпеня, а палове дзясятай гадзіны раніцы, па вуліцы Ленінскай у райцэнтры адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жанчына (1988 г. н.), кіруючы аўтамабілем “Рэно-Твінга”, здзейсніла наезд на жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе. У выніку аварыі пешаход (1957 г.н.) атрымала траўмы і была шпіталізавана ў ЦРБ. Па факце вядзецца праверка.
Наша газета паведамляла пра ДТЗ, удзельнікамі якога 29 чэрвеня сталі грамадзяне Расійскай Федэрацыі. У мінулую суботу, 16 ліпеня, з удзелам грамадзян суседняй краіны зноў зафіксавана аварыя.
А палове пятнаццатай гадзіны жыхарка падмаскоўнага г. Віднае (1983 г.н.), якая знаходзілася за рулём аўтамабіля «Фальксваген Цігуан», на 198 кіламетры аўтадарогі Багушэўск – Сянно – Лепель – Мядзел, на перакрыжаванні з 4-м кіламетрам аўтадарогі Абход г. Докшыцы не саступіла аўтамабілю ВАЗ-21713. За рулём апошняга знаходзіўся жыхар г. Жодзіна (1961 г. н.). У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцель і пасажырка ВАЗа (1996 г. н.) былі паранены і шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне ЦРБ.
Абедзве аварыі адбыліся ў светлы час сутак, пры камфортных умовах надвор’я, на сухім дарожным пакрыцці пры добрай бачнасці. Дзяржаўтаінспекцыя яшчэ раз нагадвае кіроўцам, што іх галоўная задача – дакладнае вытрымліванне Правілаў дарожнага руху, уважлівасць і адказнае стаўленне да любой дарожнай сітуацыі. На дарозе ўпэўненыя “паспею” і “праскочу” ніколі не паспяваюць і не праскочваюць.
Па аператыўных
дадзеных ДАІ
падрыхтавала
Наталля НАВІЦКАЯ.