Фестиваль двух рек пройдёт в Докшицком районе
У другую нядзелю жніўня ў раёне пройдзе свята сяброўства і творчасці “Фестываль дзвюх рэк”. Гасцямі мерапрыемства стануць творчыя калектывы раёнаў Беларусі, па тэрыторыі якіх працякаюць рэкі Бярэзіна і Вілія. Свята адбудзецца на беразе гарадскога возера. Падчас яго пройдуць конкурс сямейнай творчасці “Кірмаш сямейных талентаў” і вакальны конкурс “Бярэзінскія напевы”.
Напярэдадні, 12 жніўня, адбудзецца конкурс прыгажосці і грацыі “Лэдзі-Фестываль”. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца дзяўчаты і жанчыны ўзростам да 40 гадоў, якія пражываюць у Докшыцкім раёне. Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна атрымаць па тэлефоне 2-18-46.