Быстрыми темпами идёт кормозаготовка в Докшицкой районе

IMG_2492 IMG_2487Кукуруза ў ААТ “Таргуны” ў гэтым годзе раскашуе на плошчы ажно 1300 гектараў. Пачалі яе ўборку 20 верасня ў другой палове дня, і па стане на 22 верасня ўбрана 5035 тон з плошчы 214 гектараў. Ураджайнасць складае 235 ц/га. Безумоўна, гэта толькі пачатак справы, і паказчык ураджайнасці будзе змяняцца. Ёсць спадзяванні, што не ў меншы бок, бо “царыца палёў” у акцыянерным таварыстве і густая, і высокая, і сцябліны ў яе тоўстыя.
Пачалі закладваць сілас у першую з чатырох траншэй каля фермы “Вецяра” (на здымку 1). Падчас нашага прыезду тут кіпела работа, адзін за адным бесперапынна пад’язджалі трактары з ПІМамі, нагружанымі сакавітай зялёнай масай.
– Ледзь паспяваю запісваць рэйсы, – гаворыць Уладзімір Карніловіч, – поле з кукурузай, як бачыце, зусім блізка, так што паспявай толькі ўпраўляцца.
Уладзімір Дзям’янавіч працуе фуражырам на МТФ “Вецяра”, а ў такі гарачы час яшчэ і вядзе ўлік на закладцы сіласу. Два “Амкадоры” працавалі на трамбоўцы кукурузнай масы. Адным з іх кіруе Аляксандр Касцюк, другім – Антон Малюжанец (на здымку 2). Варта адзначыць, што гэты механізатар ужо знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але пагадзіўся дапамагчы гаспадарцы, рабоце ў якой аддаў шмат гадоў жыцця. Дзень нараджэння, які шчыры працаўнік збіраецца адзначаць праз некалькі дзён і з якім яго ад усёй душы віншуем, па ўсім бачна, пройдзе “ў страі”, сярод калег па рабоце.
Здрабняюць кукурузу Вячаслаў Аніковіч на “Ягуары” і Уладзімір Савульскі на КВК. Няспынным караванам ад іх ідуць да траншэі сем адзінак тэхнікі – трактары МТЗ з
ПІМамі, якія ўмяшчаюць 13-14 тон зялёнай масы, і МАЗы, што перавозяць за адзін рэйс каля 8 тон. Рупяцца працаўнікі: своечасова і якасна закладзеныя кармы – гэта адзін з немалаважных фактараў добрых паказчыкаў па малаку і павелічэнне прывагаў БРЖ, дадатковыя грошы ў бюджэт гаспадаркі.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *