Докшицкая районная организация ветеранов отпраздновала своё 30-летие
У аўторак раённая арганізацыя ветэранаў святкавала 30-годдзе ўтварэння свайго грамадскага аб’яднання. Урачыстасць адбылася ў ККЗ “Іскра”. У ёй удзельнічалі старшыня райвыканкама А.Л. Пінчук, старшыня райсавета дэпутатаў В.У. Сівіцкая, намеснік старшыні райвыканкама В.Ю. Рандарэвіч, намеснік старшыні абласной арганізацыі ветэранаў У.А. Цацоха, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі працоўных калектываў, кіраўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў і, канечне, самі ветэраны.
У прывітальным слове старшыня райвыканкама адзначыў той вялікі стваральны ўклад, які ўнеслі ветэраны ў Вялікую Перамогу, працоўныя будні наступных дзесяцігоддзяў. Падзякаваў за сённяшнюю актыўнасць, грамадзянскую пазіцыю, дапамогу ў выхаванні маладога пакалення. Уладзімір Цацоха ў сваім выступленні адзначыў, што ветэранская арганізацыя Докшыцкага раёна – адна з мацнейшых адпаведных структурных падраздзяленняў у вобласці. На яе рахунку шмат адметных спраў і пачынанняў. Дзейнасць арганізацыі заўважана ў вобласці. Яе старшыня І.І. Падрэз, а таксама старшыня пярвічнай арганізацыі вытворчага цэха Лепельскага МКК Г.А.Самковіч адзначаны Удзячнасцю аблвыканкама. Вітаючы ўдзельнікаў свята, Іосіф Падрэз падзякаваў раённай уладзе за клопат пра старэйшае пакаленне, разуменне яго праблем і дапамогу ў іх вырашэнні, а сябрам-ветэранам – за падтрымку ўсіх пачынанняў, актыўную жыццёвую пазіцыю.
Віншаванні ветэраны атрымалі таксама ад старшыні раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Я.І. Шульгат, старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” А.А. Тулоўскай.
Цырымонію ўзнагароджання распачаў А.Л. Пінчук, які ўручыў Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна ветэранам працы А.В. Краўчонак, А.Г. Герасімёнак. Удзячнасць раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў – ветэрану вайны і працы В.І. Якушэўскаму, ветэранам працы М.М. Януш, В.І. Бальчэўскаму, В.І. Малюжанец, А.М. Сарокінай.
Удзячнасць абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў атрымалі В.Ю. Рандарэвіч, старшыня пярвічнай арганізацыі лакаматыўнага дэпо І.І. Ждановіч, ветэран працы В.С. Курнушка.
Граматай раённай арганізацыі ветэранаў былі ўзнагароджаны 47 актывістаў ветэранскага руху. Сярод іх С.І. Кішэня, У.М. Гулевіч, І.А. Чарнецкі, Р.І. Салаўёва, Г.І. Жоўтка, П.І. Чэрныш, П.І. Пашэвіч, К.Ф. Будзіч, Т.М. Мальчык, М.У. Баброўскі і іншыя.
Завяршылася свята вялікім канцэртам мастацкай самадзейнасці, з удзелам вядомых калектываў Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага, раённага цэнтра дзяцей і моладзі, народнай эстраднай студыі “Калейдаскоп”. Самадзейныя артысты свой рэпертуар пабудавалі на творах, уласцівых мастацкаму густу мінулых пакаленняў, і гэтым атрымалі шчырую ўдзячнасць віноўнікаў урачыстасці.
Тамара Стаднюк.
Фота А. Варанковіча.