Лагерь «Выток» Докшицкого РК «БРСМ» приглашает молодых и инициативных
Летні час – гэта пара адпачынку, падарожжаў, экскурсій, знаёмства з новымі мясцінамі і сябрамі. А яшчэ – гэта пара карыснай працы.
Кожны год раённы камітэт БРСМ арганізоўвае палатачны лагер “Выток”, у якім адпачываюць і займаюцца валанцёрскімі справамі хлопцы і дзяўчаты. Сёлетні год – не выключэнне. Членамі лагера могуць стаць усе жадаючыя маладыя, ініцыятыўныя, працавітыя, вясёлыя і знаходлівыя маладыя людзі ад 14 да 18 год. У ліпені вас чакаюць 9 дзён цікавага адпачынку на прыродзе, спеваў пад гітару ля кастра, імправізаваных канцэртаў, конкурсаў і, канечне, карысных для грамадства валанцёрскіх спраў. Хто жадае далучыцца і стаць вытокаўцамі – 2012, без прамаруджванне ў бліжэйшыя дні тэлефануйце ў райкам БРСМ па нумары 2-11-04, маб: 5174289 (МТС), 9164228 (Вэлком).
Дзмітрый ЧУВАХОЎ,
першы сакратар РК “БРСМ”.