Труженики села и работники перерабатывающей промышленности Докшицкого района собрали урожай наград
У мінулую пятніцу працаўнікі сяла і работнікі перапрацоўчай прамысловасці Докшыччыны сабралі апошні ў гэтым годзе ўраджай – ураджай узнагарод. На ўрачыстым мерапрыемстве адбылося ўшанаванне лепшых аграрыяў.
У фае кінаканцэртнай залы “Іскра” святочны настрой працаўнікам сяла стваралі чароўныя гукі жывой музыкі аркестра Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў і яркія фарбы шматлікіх выстаў.
Усе ахвотныя маглі прадэгуставаць і набыць хлеб і духмянае печыва, малако і ёгурт, тварог і сыры, вяндліну і каўбасы.
Глядзельная зала таксама квітнела ўсмешкамі па-святочнаму прыбраных удзельнікаў мерапрыемства, для каго любоў да зямлі, беражлівыя адносіны да яе, вернасць сваёй малой радзіме не высокія словы, а жыццёвая неабходнасць.
Падрабязней пра гэта чытайце ў Докшыцкай раённай газеце ”Родныя вытокі” ў нумары за сераду, 29 лістапада, у артыкуле » Як хлебароба вечны лёс, У гербе нашым — важкі колас».
Набыць поўную версію свежага нумара газеты «Родныя вытокі» з рэкламай у PDF-фармаце можна на сайце http://belkiosk.by/