Докшицкие посетители отделения дневного пребывания инвалидов живут с оптимизмом
Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – аптымісты і актывісты. Яны з задавальненнем займаюцца ў шматлікіх гуртках і клубах, дзе спрабуюць сябе ў кулінарным майстэрстве, агародніцтве, засвойваюць азы камп’ютарнай граматы, развіваюць свае творчыя здольнасці. Сёлета работамі гэтых таленавітых людзей можна было палюбавацца на раённых святах, на фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”, абласным свяце-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Сонечны свет для ўсіх”. Учора адбылося адкрыццё традыцыйнай выставы “Творчасць без межаў” у рамках раённага фестывалю “Сонечны круг”, на якой сярод прадстаўленых работ ёсць вырабы і наведвальнікаў аддзялення.
Сёлета ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў адбылося больш за 90 культурна-масавых мерапрыемстваў. Адным з самых яркіх можна назваць святкаванне Міжнароднага дня міру. На памяць пра яго застаўся маляўнічы плакат, на якім кожны пафарбаванай далонню пакінуў рознакаляровы след у выглядзе сімвалу міру – голуба (на здымку).
Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.