На Докшицкой СТО — расширение услуг
На Докшыцкай станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, што па вуліцы М. Горкага нядаўна пашырыўся спектр паслуг. Цяпер тут можна правесці замену маторнага масла і масленых фільтраў. І масла, і фільтры маюцца ў наяўнасці.
– Масла высокай якасці, фірмы SHELL, – запэўніў начальнік участка аўтамыйкі СТА Уладзімір Канцавы. – Атрымліваем яго ад адзінага ў Беларусі пастаўшчыка. Фільтры таксама якасныя, вядомых марак.
З нядаўняга часу тут сталі прымаць і заказы на аўтазапчасткі для падвескі легкавых аўтамабіляў. Дастаўляюць іх на наступныя суткі пасля заказу, акрамя выхадных. Увогуле СТА выконвае больш за дзясятак паслуг па рамонце і абслугоўванні легкавых аўтамабіляў. Кліентаў тут заўсёды хапае, аднолькава карыстаюцца паслугамі аўтамыйкі і рамонту. Пакідаюць добрыя водгукі.
Таццяна СТАДОЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: паслуга па замене масла ўсё актыўней карыстаецца попытам.
Фота В. Чарвінскага.