Нетрезвому водителю из Докшицкого района не дали закурить
Жыхар Таргуноў 1999 года нараджэння сагнаў аўтамабіль у аднавяскоўца. Зразумела, што быў нецвярозы, як, дарэчы, і гаспадар аўто. Не шкадуючы крадзеную аўтамашыну, даў па газах так, што ўрэзаўся ў плот і нават пашкодзіў трубу прыдамавога газапровада. Лавілі хлопца ледзь не ўсёй вёскай, а, калі выцягвалі з аўтамабіля, той усё спрабаваў закурыць. Не далі, а то ўзляцела б у паветра сядзіба разам з пашкоджанай газавай трубой.