В Докшицком районе второй год появляются птицы-альбиносы
Нядаўні сенсацыйны артыкул нашай газеты пра вераб’я-бландзіна выклікаў вялікі рэзананс. У рэдакцыю паступала шмат званкоў з пытаннямі: няўжо? дзе? калі? Адна жанчына прыйшла ў рэдакцыю з фотаздымкам белай ластаўкі і сказала, што ў мінулым годзе такі ж феномен жыў пад дахам дома ў вёсцы Заляддзе Докшыцкага раёна.
Пад дахам дома Ніны Гаўрылаўны і Аляксандра Паўлавіча Тулоўскіх ластаўкі гняздуюцца кожны сезон. У мінулым годзе яны жылі там таксама, вывелі вывадак, сярод якога і было адно абсалютна белае птушаня. Ім дзівіліся, нават фатаграфавалі, але не падумалі расказаць іншым. Шкада, бо ластаўка-альбінос – гэта вялікая рэдкасць у жывой прыродзе, а для нашых мясцін – увогуле сенсацыя.
Вучоныя сцвярджаюць, што птушкам-альбіносам, нягледзячы на іх незвычайную прыгажосць, прыходзіцца нялёгка. У іх вельмі ломкія пер’і, у параўнанні з пер’ямі звычайнага колеру. Альбіносы дрэнна бачаць днём і вельмі ўспрымальныя да сонца. Таму невядома ніводнага выпадку, калі, напрыклад, ластаўка-альбінос паляцела ў Афрыку і вярнулася назад. Больш таго, з-за кантрастнага адрознення іх часта не прымаюць сабраты. Быць “белай варонай” – значыць быць гнаным. Такі “расізм” асабліва распаўсюджаны ў птушак.
Аднак, па словах Ніны Гаўрылаўны, маленькая бландзінка відавочнага дыскамфорту не адчувала. Яе, як і астатніх птушанят, кармілі бацькі-ластаўкі, потым разам з усімі вучылі лётаць. Праўда, адправіўшыся разам з астатнімі на зімоўку, вясной яна больш не вярнулася.
Атрымліваецца, ужо другі год у нашым раёне з’яўляюцца птушкі-альбіносы. Што спрыяе гэтаму? Пытанне цікавае і, мяркуецца, не для шырокага круга спецыялістаў.
Таццяна СТАДОЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: ластаўка-альбінос жыла ў мінулым годзе ў вёсцы Заляддзе.
Материал добавлен на портал СМИ Беларуси
Голосвать можно здесь:
http://belsmi.by/ru/smi-news/v-dokshitskom-rajone-vtoroj-god-pojavljajutsja-ptitsy-albinosy_i_2009120000004288.html