На берегу докшицкого озера ведутся работы по благоустройству пляжа
Чысты чацвер на гэтым тыдні выдаўся надзвычай “гарачым”. Акрамя таго, што ў гэты дзень наводзіліся парадак і чысціня ля адміністрацыйных будынкаў, на вытворчых тэрыторыях, прыбіраліся вуліцы, маштабная работа праводзілася на беразе гарадскога возера. Для добраўпарадкавання пляжа была задзейнічана тэхніка РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, ПМК-52, ЧПТУП “ЯВГ-сэрвіс”, ДРБУ-180 і ПМС, з дапамогай якой была ачышчана прыбярэжная паласа вадаёма. Пляцоўкі для пляжа і для гульні ў валейбол падсыпаны пясчанай сумессю. Пазней на гэтым месцы ўстановяць малыя архітэктурныя формы. На чарзе – абуладкаванне спартыўнай пляцоўкі і добраўпарадкаванне тэрыторыі, якая знаходзіцца побач з паркам “Заазёрны”.
Тэкст і фота
Таццяны МАЙСКАЙ.