Легко украл — легко попался
За раней здзейсненыя злачынствы хлопец з вёскі Мсціж з суседняга Барысаўскага раёна знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам. Нягледзячы на пільны кантроль міліцыі, ён прыехаў у Бягомль, наведаўся ў вядомае кафэ “Тафілія”, дзе і прыгледзеў ахвяру для злачынства. У адной з наведвальніц украў дамскую сумачку разам з кашальком, мабільным тэлефонам і іншымі жаночымі дробязямі. Зараз знаходзіцца пад арыштам і раздумвае, ці трэба было волю мяняць на краты.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Інфармацыю прадставіў
падпалкоўнік юстыцыі У. Вішнеўскі.