В день Татьян читательниц с этим именем в Докшицкой библиотеке ожидали сюрпризы
Не пашкадавалі тыя Таццяны, якія наведалі 25 студзеня раённую бібліятэку. На ўваходзе з віншаваннямі іх сустракала загадчыца аддзела абслугоўвання Ала Закалінская. Яна ж знаёміла чытачак з кніжнай выставай “Ах, гэта мілая Таццяна”, на якой размяшчалася літаратура, прысвечаная знакамітым артысткам, паэткам, пісьменніцам, вучоным з рускім іменем Таццяна.
Затым чытачак брала “у палон” загадкавая цыганка (на здымку). Яна варажыла на лёс, прадказвала будучыню. Варажбой цыганкі, ролю якой з поспехам выканала малады спецыяліст Юля Ткачэнка, усе засталіся задаволеныя, бо гаварыла яна толькі пра добрае. Не менш радасці прынеслі Таццянам невялічкія падарункі і магчымасць бясплатна пачытаць кнігі з камерцыйнага фонду.
Чытачамі, што ў гэты дзень наведалі бібліятэку былі Таццяны: Ждановіч, Вязнікава, Сіўко, Варган, Мальчык, Супрун.
І. КАРАПАНАВА,
дырэктар ЦБС.
Фота А. Закалінскай.