6 кастрычніка ў раёне адбудзецца традыцыйны восеньскі кірмаш. Будзе арганізаваны выязны гандаль бульбай, зернем, агароднінай і садавінай, палівам на рынках: у агр. Крулеўшчына , у г. Докшыцы і г.п. Бягомль.
Насельніцтву будзе прапанавана не толькі сельскагаспадарчая прадукцыя, але і шэраг прамысловых і непрамысловых тавараў, якія прадставяць арганізацыі прамысловасці, гандлю, грамадскага харчавання і ўстановы адукацыі. Жыхары раёна і яго госці змогуць набыць агародніну і садавіну, саджанцы, кветкі, мяса-малочную прадукцыю, кандытарскія вырабы, будаўнічыя матэрыялы, дровы і іншую прадукцыю.
Пачатак кірмаша ў 8-00 гадзін.