Землеустроители Докшицкого района — за порядок на земле

155Дзейнасць работнікаў аддзела землеўпарадкавання райвыканкама звязана з выкананнем самых розных задач у сферы ўдасканальвання зямельных адносінаў, рашэннем агульнадзяржаўных праблем.

– Наш аддзел ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за аховай і рацыянальным выкарыстаннем земляў на тэрыторыі раёна. Асаблівая ўвага надаецца мэтаваму выкарыстанню і своечасоваму асваенню зямельных участкаў, недапушчэнню самавольных захопаў зямлі, а таксама навядзенню парадку на ёй і добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў, – гаворыць начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Алег Каляга.
– Алег Сцяпанавіч, адна з галоўных задач па навядзеннні парадку на зямлі – уключэнне ўчасткаў, якія не выкарыстоўваюцца, у сельгасабарот. Якія напрацоўкі маюцца ў гэтым накірунку?
– У сельгасарганізацыях налічваецца 75517 гектараў зямлі, з іх 36441 гектар ворыва. У сувязі з ліквідацыяй ДП “АграБераснёўка” летась былі пераразмеркаваны зямельныя ўчасткі паміж ААТ “Таргуны”, ААТ “Бягомльскае”, ДП “Гняздзілава-Агра”, частка перададзена фермерскім гаспадаркам.
На землях, якія не выкарыстоўваліся ў такіх населеных пунктах, як Грынеўшчына, Струкі, Юркаўшчына, Гірнава, Целяшы Параф’янаўскага сельсавета, а таксама Калягі, Крыпулі і Ветахмо Крыпульскага сельсавета, ААТ “Докшыцкі райаграсервіс” праведзены работы па ўключэнні іх у сельгасабарот. Разам з тым гэту работу трэба актывізаваць у Валкалацкім і Крулеўшчынскім сельсаветах. Дарэчы, за неэфектыўнае выкарыстанне зямельных участкаў службовыя асобы некалькіх сельгаспадарак былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Пры абследаванні земляў сельскагаспадарчага назначэння летась былі выяўлены плошчы, якія не выкарыстоўваліся. З наступленнем вясенне-палявых работ іх абавязкова трэба ўзараць.
У мінулым годзе да 13 фермерскіх гаспадарак далучыліся яшчэ пяць новых. Ім было дадаткова прадастаўлена больш за 600 гектараў зямлі, і зараз агульная плошча складае 2398 гектараў. Асобна хачу сказаць пра фермераў Васіля Мацкевіча і Леаніда Юхнаўца. Яны актыўна працуюць на зямлі, дапамагаюць апрацоўваць яе на тэрыторыях Бярэзінскага і Бягомльскага сельсаветаў.
– Колькі летась было выдзелена ўчасткаў пад будаўніцтва прыватных дамоў?
– Ва ўласнасць для будаўніцтва аднакватэрных жылых дамоў прадастаўлена 15 участкаў агульнай плошчай 2,85 гектара. У бюджэт паступіла 13425 рублёў. Акрамя гэтага, тым, хто меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у пажыццёвае спадчыннае ўладанне выдзелена 10 участкаў плошчай 2,45 гектара. На сённяшні дзень рыхтуюцца дзесяць участкаў для продажу на аўкцыёне. Некаторыя з іх знаходзяцца ў Бірулях, Асавах, Дамашкавічах і Асецішчы.
Работнікі аддзела землеўпарадкавання райвыканкама пільна сочаць за тым, як захоўваецца зямельнае заканадаўства. У мінулым годзе было выдадзена 328 прадпісанняў за невыкананне патрабаванняў па ахове і рацыянальным выкарыстанні зямлі, вынесены 44 пастановы.
Напярэдадні свята жадаю калегам моцнага здароўя, асабістага шчасця, поспехаў у працы, дабрабыту, а таксама выказваю ўдзячнасць усім, хто па-гаспадарску ставіцца да галоўнага багацця нашай краіны – зямлі.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *