Спикер парламента Владимир Андрейченко совершил рабочую поездку в Докшицы

img_4308Пры правядзенні асабістага прыёму грамадзян у сваёй выбарчай акрузе старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка заўсёды цікавіцца ходам вырашэння пытанняў, якія паступілі да яго падчас папярэдніх візітаў. Дасканала вывучае сутнасць зваротаў, як асабістых, так і калектыўных.
Найбольш распаўсюджанымі пытаннямі, з якімі звяртаюцца грамадзяне падчас асабістых прыёмаў, з’яўляюцца тыя, якія датычацца будаўніцтва. Вось і ў час апошняга прыёму, што праходзіў у мінулую пятніцу, да дэпутата звярнуўся бягамльчанін Мікалай Сялюк. Яго цікавіла, як можна набыць зямельны ўчастак, каб пабудаваць жылы дом у Будачах.
Усяго ў названым населеным пункце сфарміраваны 24 зямельныя ўчасткі, якія з’яўляюцца аўкцыённымі. У 2015 годзе на будаўніцтва інфраструктуры былі выдзелены грашовыя сродкі, за якія пабудаваны лінія электраперадач, водаправод працягласцю два кіламетры, дарога. Каб поўнасцю завяршыць будаўніцтва сеткі водазабеспячэння да квартала забудовы, неабходны яшчэ 250 тысяч рублёў. Пакуль работы прыпынены з-за адсутнасці фінансавання.
Спікер парламента паабяцаў, што пытанне будзе разгледжана і, па магчымасці, грашовыя сродкі будуць выдаткаваны ў наступным годзе.
Рабочая паездка Уладзіміра Андрэйчанкі ў Докшыцы не абмежавалася толькі прыёмам грамадзян. Дэпутат пацікавіўся станам спраў у сельскагаспадарчым комплексе раёна. У прыватнасці, разам са старшынёй райвыканкама Алегам Пінчуком і спецыялістамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні зрабіў візіт у ААТ “Таргуны”. Пабываў на малочнатаварным комплексе “Вецяра”. Наведаў палеткі са збажыной і рапсам, дзе агледзеў усходы, пагутарыў са спецыялістамі гаспадаркі і механізатарамі.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Уладзімір Андрэйчанка на полі ля вёскі Несцераўшчына.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *