В Докшицах стали известны имена лучших исполнителей патриотической песни

img_5132Пад такой назвай, як ужо паведамлялася, праходзіў раённы конкурс патрыятычнай песні, прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім удзельнічала больш за 40 арганізацый і прадпрыемстваў Докшыччыны. Вынікі конкурсу былі падведзены напярэдадні святкавання Дня Перамогі, а ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў адбылося на святочным вячэрнім мерапрыемстве.

Дыпломы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, а таксама памятныя падарункі ўручыла лепшым выканаўцам старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, якая была і старшынёй журы.
У намінацыі “Лепшая інсцэніраваная песня” пераможцам стаў творчы калектыў Докшыцкага хлебазавода, які, безумоўна, уразіў і выбарам конкурснай песні “Хлеб – усяму галава”, і яе мастацкім афармленнем, і тэатралізацыяй. Кранальны міні-спектакль пра вайну паказаў творчы калектыў аддзела па адукацыі райвыканкама і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, які быў адзначаны Дыпломам ІІ ступені. Трэцяе месца раздзялілі два калектывы – Тумілавіцкая ДС-СШ і філіял “Докшыцыводаканал”. Апошнія інсцэніравалі “Калыханку”, якая, па прадмове, нагадвала кожнаму бацьку пра дзяцей, якіх ён пакінуў дома. Эмоцыямі бязмернай бацькоўскай любові шчыра дзяліўся з усімі выканаўца Дзмітрый Пятровіч. Прыгожым дапаўненнем нумара стаў лірычны танец у выкананні работніц філіяла.
Сярод лепшых вакальных груп, дуэтаў і трыа ў пераможцы вылучаны таксама два калектывы – філіял “Віцебскторф” і Крулеўшчынская СШ. Песня “Верните память” у выкананні вядомага трыа “Вясна” была не проста музычнай кампазіцыяй, а гісторыяй, якая нікога не пакінула абыякавым. Пранікала ў самае сэрца “Песня ваенных лётчыц” у выкананні вакальнай групы СШ № 1 г. Докшыцы. “Все получится у нас, когда “Мы – вместе!” – здаецца, уся зала падпявала артыстам Докшыцкага РГЗ. Гэтыя два калектывы атрымалі Дыпломы ІІ ступені. Трэцім месцам адзначаны прыгожы дуэт у складзе Алесі Брыльянтавай і Станіслава Красоўскага з ТЦСАН.
Лепшым салістам і вакалістам узнагароды ўручала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. Пераможцам у гэтай намінацыі стала ўдзельніца мастацкай самадзейнасці з Бярэзінскага клуба-бібліятэкі Алена Паўлоўская. “Баладу пра маці” Андрэя Дзяменцьева яна, здаецца, спявала сэрцам, кранаючы да глыбіні душы. Дыпломы ІІ ступені атрымалі Святлана Калбасіч з Сітцаўскай СШ і Вольга Маслоўская з РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. На трэцім месцы ўдзельнік мастацкай самадзейнасці Крулеўшчынскага Цэнтра культуры і вольнага часу Дзмітрый Міхайлаў, Анатоль Макараў, які прадстаўляў санаторый “Лясное”, а таксама загадчык аўтаклуба Валянцін Салаўёў.
Спецыяльнымі падарункамі адзначаны выступленні народнага ансамбля народнай песні “Прызбачка” Валкалацкага СДК і вакальнай групы “Новы дзень” Крулеўшчынскай ДШМ.
Маладых удзельнікаў конкурсу павіншавала метадыст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікторыя Ждановіч. Сярод лепшых – Паліна Хмяльніцкая (Яслі-сад № 4 г. Докшыцы), Аляксей Чарняўскі (завод “Ветразь”) і Ксенія Лаўцэвіч (Яслі-сад № 3 г. Докшыцы).

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *