В Докшицком районе начался яровой сев
Учора хлебаробы СГФ “Бягомльскі” ААТ “Віцебскдрэў” першымі ў раёне пачалі сеяць яравыя збожжавыя культуры. На поле, што за вёскай Караліно, вывеў трактар МТЗ-3022 у счэпе з пасяўным глебаапрацоўчым агрэгатам АПП-6 вопытны механізатар Сяргей Шпэт. Папярэдне глебу добра заправілі мінеральнымі ўгнаеннямі: азотам, каліем, фосфарам. У першы дзень участак плошчай 6 гектараў быў засеяны аўсом.