Дан старт голосованию за участников фотоконкурса «Куточки Докшиччины». Проголосуй за фотографию!

 

nazhmite-sjuda1.?Фотоконкурс? «Куточкі Докшыччынны»?

2.?Фотоконкурс? «Куточкі Докшыччынны»?

3.⚡Фотоконкурс ?»Куточкі Докшыччынны»?

 

 

Вам ад 14 да 31 года? Любіце фатаграфаваць? Маеце крэатыўнае мысленне? Тады фотаконкурс “Куточкі Докшыччыны” – для вас.

На конкурс прадстаўляюцца аўтарскія каляровыя або чорна-белыя фотаздымкі (не больш за тры ад аднаго удзельніка) па наступных намінацыях: “Докшыччына – мая малая Радзіма” (фотаработы, якія адлюстроўваюць святочныя даты, традыцыі, абрады раёна; помнікі архітэктуры, славутасці раёна; быт і культуру, народныя строі, аб’екты культурнай спадчыны), “Мой родны кут!” (фотаработы, якія адлюстроўваюць месца нараджэння: вёску, горад), “Прырода маёй малой радзімы” (фотаработы, якія адлюстроўваюць прыгажосць і ўнікальнасць прыроды, жывёльны свет), “Мае землякі” (фотаздымкі, якія адлюстроўваюць моладзь, старажылаў, розныя пакаленні, пачуцці блізкіх, добрыя адносіны паміж людзьмі і навакольным асяроддзем), “Адзін дзень з жыцця” (фотаздымкі, якія адлюстроўваюць цікавыя і запамінальныя падзеі з жыцця жыхароў раёна).

Фотаработы павінны быць прадстаўлены без рамак і паспарту, у раздрукаваным (фармат А4) або электронным (фармат JPEG або TIFF) выглядзе і адпавядаць адной з намінацый. На зваротным баку раздрукаванага фотаздымка трэба ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара, месца работы і пасаду. Да фатаграфіі абавязкова трэба прыкласці заяўку з інфармацыяй пра ўдзельніка, у якой акрамя вышэйназваных каардынатаў трэба пазначыць кантактны тэлефон, назву работы і намінацыю.

Фотаздымкі прымаюцца з 24 да 31 ліпеня на флэшцы або ў надрукаваным выглядзе па адрасе: г. Докцыцы, вул. Ленінская, 14, кабінет 107, або па электроннай пошце. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 5-59-35; +375298910236.

Пераможцы будуць выбраны анлайн-галасаваннем, якое пройдзе з 1 па 5 жнізня. Яны атрымаюць прызы коштам у дзве базавыя велічыні. Узнагароджанне адбудзецца 10 жніўня ў рамках святкавання Фестывалю дзвюх рэк.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *