Библиосумерки прошли в Докшицах
У квест-гульні “Бібліязмярканне”, якая па традыцыі адбылася напярэдадні прафесійнага свята бібліятэкараў, сёлета ўдзельнічала сем каманд.
Таямнічы змрок і загадкавая цішыня сустракалі ўсіх, хто пятнічным вечарам наведаўся ў будынак ГЦК. Дзеці, якія спяшаліся сюды з усіх вуліц райцэнтра, ведалі, што іх, як звычайна, чакаюць вясёлыя конкурсы і незвычайныя выпрабаванні. На гэты раз бібліятэкары-фантазёры прапанавалі ўдзельнікам пошук скарбаў, якія расцягнулі па сваіх каморках… гномы. Толькі прайшоўшы праз пячоры Прастака, Скромніка, Чыхуна, Варчуна, Соні, Весельчака і Докі, выканаўшы іх заданні, можна было разлічваць на салодкі падарунак ад Каралевы. Падарожжа-выпрабаванне для дзяцей прыдумалі Алена Гудзь, Зінаіда Чантарыцкая, Валянціна Хілько, Святлана Мірашнічэнка, Тамара Казлёнак, Марына Дваяжонава, Юлія Жызнеўская і Алеся Уладзімірава.
Дзве гадзіны актыўнага адпачынку праляцелі імгненна. Разыходзячыся, задаволеныя рабяты паміж сабой дамаўляліся, што прыйдуць на Бібліязмярканне і на наступны год. Абавязкова.
Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.