Выпускники школ Докшицкого района помнят своих учителей

Настаўніца Барсукоўскай базавай школы  Таццяна Гурло са сваімі гарэзамі-першакласнікамі. Настаўніца ў школе – матуля шматдзетная. Ёй можна даверыць сакрэт запаветны, Абняць і цукеркай адной падзяліцца. Цікава з ёй  і сябраваць,  і вучыцца. На добрае слова яна не скупіцца, Хоць часам спрабуе — не ўмее сварыцца. І павіншаваць яе класам мы рады Ў нядзелю з цудоўным настаўніцкім  святам!

Настаўніца Барсукоўскай базавай школы
Таццяна Гурло са сваімі гарэзамі-першакласнікамі.

Менавіта такое пытанне вырашылі задаць нашым рэспандэнтам напярэдадні Дня настаўніка. І вось што пачулі ў адказ.

Кацярына Пецько, выхавацель Таргуноўскага дзіцячага садка:
— Ірына Іванаўна Януш, якая выкладала ў нас у Крулеўшчынскай СШ беларускую мову і літаратуру. Настаўніца ведала свае прадметы і даходліва тлумачыла матэрыял. Ніколі не павышала голас, мела пачуццё гумару. Строгая, але толькі тады, калі гэта патрэбна.
Сяргей Васько, індывідуальны прадпрымальнік:
— Анатолій Сцяпанавіч Ванюшын, калі быў у Докшыцкай СШ №1 настаўнікам фізкультуры і дапрызыўнай падрыхтоўкі. Ён умеў зацікавіць, арганізаваць вучняў, павесці за сабой. Гурток “Юны стралок”, экскурсіі ў ваенныя гарадкі, разнастайныя спаборніцтвы і агляды – усяго і не пералічыш. Заўсёды быў побач з вучнямі. Дзякуючы Анатолію Сцяпанавічу яшчэ школьнікам пазнаёміўся з гандболам, а ў бадмінтон гуляю і зараз.
Ирына Гапанёнак, сястра-гаспадыня хірургічнага аддзялення ЦРБ:
— Усіх памятаю, пры сустрэчы заўсёды вітаюся. Прычым некаторыя мае настаўнікі сталі настаўнікамі маіх дзяцей, калі яны прыйшлі ў гарадскую школу № 2. Алена Пятроўна Ціханава, класны кіраўнік Галіна Іванаўна Пакальская, Жанна Іванаўна Юнцэвіч і іншыя.
Хімію выкладала ў нас Ганна Людвігаўна Малаш. Строгая і патрабавальная: на ўроках нават у другі бок глянуць баяліся. А калі сталі хадзіць на дадатковыя заняткі, то высветлілася, што з ёй, аказваецца, можна нават пра дыскатэкі і моду пагаварыць. Вось так.
Уладзімір Сясіцкі, падпалкоўнік міліцыі:
— Часта ўспамінаю Васіля Лукіча Герасімёнка, які вучыў нас кіраваць трактарам у вучэбна-вытворчым камбінаце. Па-бацькоўску цёпла, паважліва адносіўся да навучэнцаў. Імкнуўся зразумела, даступна, з жыццёвымі прыкладамі растлумачыць правілы дарожнага руху. Не абыходзілася на занятках і без кур’ёзных выпадкаў: адна дзяўчына так старанна круціла ў трактары руль, што ён застаўся ў яе руках.
Віталь Варанковіч, старшы афіцэр па баявой і ідэалагічнай рабоце вайсковай часці 5530, г. Полацк:
— Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ганна Парфенаўна Корсак. Чалавек, які гарэў на рабоце, вялікі патрыёт Беларусі. Гэта дзякуючы ёй Таргуны не раз прымалі Ніла Гілевіча, Янку Брыля, Леаніда Дранько-Майсюка, Максіма Гарэцкага і іншых пісьменнікаў. Яна навучыла любіць слова, і я зараз друкуюся ў газетах “Полацкі веснік”, “Новополоцк сегодня” і іншых СМІ.
Вольга Шынкевіч, прыёмшчык заказаў раёна газазабеспячэння:
— Наш класны кіраўнік, настаўніца музыкі Святлана Іванаўна Чучман. Выпускала нас іншая настаўніца, але Святлана Іванаўна засталася для нас першай дарадцай, мамай, сяброўкай і ўсім светам. Не магу не ўспомніць першага дырэктара нашай СШ № 2 Міхаіла Сяргеевіча Гаўрыловіча, якога мы бязмерна паважалі і слухаліся, хаця ён нікога і не караў. Бацькі тады на школу не давалі ні капейкі, а дзеці атрымлівалі навагоднія падарункі да старэйшых класаў і рамонты право­дзіліся кожны год.
Вераніка Гмырак, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Глінскай СШ:
— Мой ідэал настаўніка і жанчыны – настаўніца рускай мовы і літаратуры Ірына Расціславаўна Кірыенка. З 5-га класа імкнулася быць падобнай да яе, таму і сама стала менавіта настаўніцай рускай мовы. Яшчэ адзін аўтарытэт — дырэктар Докшыцкай СШ № 1 Уладзімір Пятровіч Арцімёнак. Адзін з нямногіх, хто памятаў кожнага з амаль што тысячы вучняў і цікавіўся іх далейшым лёсам. Да сённяшняга я звяртаюся да іх, калі патрэбна парада, і заўсёды яе маю, разумную і кампетэнтную.

 

Настаўніца ў школе – матуля шматдзетная.
Ёй можна даверыць сакрэт запаветны,
Абняць і цукеркай адной падзяліцца.
Цікава з ёй
і сябраваць,
і вучыцца.
На добрае слова яна не скупіцца,
Хоць часам спрабуе — не ўмее сварыцца.
І павіншаваць яе класам мы рады
Ў нядзелю з цудоўным настаўніцкім
святам!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *