Накрутили виражи докшицкие картингисты
У заключным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў па картынгу “Залатая восень” прызавыя месцы заваявалі і юныя пілоты з аб’яднання па інтарэсах раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Гонка адбылася на картадроме пад Мінскам.
— Удзел у спаборніцтвах для нас быў вельмі сімвалічным, – расказвае трэнер докшыцкіх гоншчыкаў Мікалай Стадольнік. – Легендарны картадром “Баравая” сёлета спыняе сваю дзейнасць. У наступным годзе аматары хуткай язды сустрэнуцца на новай трасе. Для многіх картынгістаў менавіта “Баравая” стала стартам у гоначным спорце. Як, напрыклад, для шасцігадовага Арцёма Дутняка і пяцігадовага Мікіты Стадольніка. Рабяты толькі прыйшлі ў гэты спорт, і вось ужо атрымалі свае першыя медалі. На “Залатой восені” ў класе “Малыш” Арцём стаў другім, а Мікіта – трэцім. Добры вынік паказаў яшчэ адзін прадстаўнік нашай каманды Ягор Алампіеў – ён быў самым юным сярод удзельнікаў класа “ТК”, але здолеў абысці ў заездах больш вопытных пілотаў і стаць чацвёртым. Спадзяёмся, што апошнія трафеі гэтага сезона стануць стымулам для будучых перамог нашых картынгістаў.
Тэкст і фота Яўгеніі Малевіч.