Лучшие диджеи живут в Докшицах

Пераможца конкурсу Марыя Плыгаўка.

Пераможца конкурсу Марыя Плыгаўка.

Два прызавыя дыпломы прывезла з абласнога конкурсу дыскатэчных праграм рэжысёр гарадскога цэнтра культуры Марыя Плыгаўка. Разам з дыджэем Аляксандрам Махонем яны сталі лаўрэатамі ІІ ступені ў намінацыі “Лепшы вядучы” і атрымалі ўзнагароду за папулярызацыю моладзевага руху. Дарэчы, некалькі гадоў таму дакшычане ўжо станавіліся пераможцамі ў гэтым конкурсе. І вось зноў нашым культработнікам усміхнуўся поспех.

— У конкурсе ўдзельнічалі 15 устаноў культуры, – расказвае Марыя. – Кожнаму калектыву трэба было падрыхтаваць пятнаццаціхвілінную праграму для прадстаўнікоў адной з трох узроставых катэгорый: дзяцей, мола­дзі і старэйшага пакалення. Мы вельмі сумняваліся, якую ж выбраць нам. У выніку спыніліся на моладзевай. Музычнае суправаджэнне праграмы было заснавана на хітах нулявых гадоў. Боль-
шас­­ць сапернікаў выступала вялікімі калектывамі: адны – разам з мажарэткамі, другія – з вакальнымі ансамблямі. Мы ж былі ўдваіх, а значыць, выкласціся трэба было максімальна, каб, як кажуць, “завесці” залу. Тым больш, што нас ацэньвалі не толькі журы, а і гледачы, якіх было паўнютка на танцполе. Падчас выступлення не абышлося і без імправізацыі, у якой асабіста мне вельмі дапамог дыджэй Аляксандр, які выдатна падбіраў папулярныя мелодыі, што “на ўра” ўспрымалі навакольныя.
Марыя Плыгаўка ў ГЦК працуе трэці год. Пасля заканчэння СШ № 2
г. Докшыцы яна паступіла ў Дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва. Ужо з другога курса напрацоўвала вопыт абранай прафесіі на практыцы – удзельнічала ў некалькіх культурных праектах у сталіцы. Як лічыць суразмоўца, сапраўдны культработнік – гэта чалавек-аркестр, які ўмее ўсё, з харызмай і заўсёды добрым настроем.
– Работа з людзьмі патрабуе пазітыўных эмоцый, – гаворыць Маша. – Як бы ні скрэблі на душы кошкі, выхад да гледачоў патрабуе ўсмешкі і добразычлівасці.
Марыя не толькі вядучая, яна выступае арганізатарам дзіцячых праграм, вакалісткай арт-групы “Юніён”. Некалькі разоў саліравала з рок-групай “Cotton Buds”. Самым удалым праектам лічыць драматычны гурток, з
удзельнікамі якога – наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту – паставіла некалькі інтэрмедый. Гумарыстычныя міні-спектаклі вельмі палюбіліся мясцовым гледачам.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *