В Докшицах дан старт акции «Наши дети»
У рэспубліцы дадзены старт урачыстым мерапрыемствам традыцыйнай навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Днямі да яе актыўна далучыліся ўстановы адукацыі нашага раёна.
На казачны замак з размаляванымі марознымі ўзорамі акенцамі падобны яслі-садок
№ 4 у Докшыцах. І няхай сёлетняя зіма пакуль не радуе бялюткім покрывам, маляўнічае ўбранне ўстановы і звонку, і знутры адразу стварае навагодні настрой. І не толькі дарослыя для гэтага пастараліся. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо падрыхтавалі песенькі і вершыкі для Дзядулі Мароза. На адкрыцці акцыі “Нашы дзеці” ў карагодзе ля прыгажуні-елачкі сабраліся ўсе выхаванцы яслей-садка ў карнавальных касцюмах. Яны з задавальненнем танцавалі і забаўляліся разам са сваімі выхавацелямі, а напрыканцы кожны атрымаў у падарунак салодкі вітамінны яблык.
Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.