Сацыяльныя стандарты
Наколькі поўна забяспечана насельніцтва Віцебскай вобласці дзяржаўнымі мінімальнымі сацыяльнымі стандартамі было ўстаноўлена пад час праверкі 6 раёнаў вобласці і 4 гарадоў абласнога падпарадкавання. Праверка паказала, што ў Віцебскай вобласці праведзена пэўная работа па ўкараненні сацыяльных стандартаў, разам з тым не забяспечана паўсюднае выкананне і якаснае іх функцыянаванне.
З году ў год не выконваюцца асобныя нарматывы ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі (па падтрыманні тэмпературы гарачай вады, графіку яе падачы, а таксама па тэмпературным рэжыме памяшканняў, па наяўнасці вуліц з удасканаленым пакрыццём), а таксама ў галінах транспарту, сувязі.
Так, у Полацкім і Бешанковіцкім раёнах якасць вады не адпавядае стандартам, і людзі не могуць ужываць яе ў ежу. У Полацкім раёне 84 працэнты проб вады не адпавядалі нарматыўным патрабаванням па ўтрыманні жалеза. Асноўная прычына – гэта адсутнасць на водазаборных збудаваннях станцый абезжалезвання.
У некаторых аграгарадках Полацкага раёна адсутнічае цэнтральная сістэма водазабеспячэння і каналізацыі ў шматкватэрных дамах, тым самым не забяспечваецца патрэбны ўзровень жыцця насельніцтва.
Пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў устаноўлены выпадкі працякання даху ў школах і клубах. А калі ў школах мяняюцца вокны на новыя з ПВХ, то не прадугледжваецца сістэма вентыляцыі, без якой у сырых сценах усе гэтыя вокны пакрываюцца цвіллю.
У галіне бытавога абслугоўвання ўстаноўлена, што ў большасці раёнаў комплексныя прыёмныя пункты працуюць як дыспетчарскія і гандлююць рытуальнымі прыналежнасцямі.
Інфармацыя аб праверцы накіравана ў Віцебскі аблвыканком для таго, каб разгледзець яе ў асноўным толькі на пасяджэнні аблвыканкома.