Які дом — такі і гаспадар
Але аб дбайнасці гаспадара сведчаць не памеры дома, а парадак вакол яго. Не раз даводзілася бачыць ля старэнькай хацінкі кветкі, а ля новага асабняка – гавыльнік. Асаблівай размовы патрабуе жыллё, гаспадары якога жывуць не ў Докшыцах, а ў іншых населеных пунктах. Адным яно перайшло ў спадчыну, іншыя, укладваючы зберажэнні ў нерухомасць, набываюць дом, але, ці будуць у ім жыць, самі не ведаюць. Па вялікім рахунку, нікому да гэтага не было б справы, калі б ля падобнага жылля быў парадак. Як, напрыклад, ля бацькоўскай хаты вядомых мастакоў Маркаўцоў. У дом свайго маленства яны прыязджаюць рэдка, але дастаткова для таго, каб ля яго ўсё лета квітнелі краскі. Ніна Мацюшонак жыла ў Порплішчы, набыла нядаўна дом ў Докшыцах па вул. Новай, 16 і з’ехала ў Расію. Без гаспадыні новы дыхтоўны асабняк патанае ў пустазеллі, якое хутка дарасце да даху. Рэйдавая брыгада: А. АЛЯКСЕЕНКА, галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама; В. АПАНАСЕВІЧ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; Т. АЛЬШЭЎСКАЯ, супрацоўнік рэдакцыі.