Конкурс мультимедийных презентаций: в Докшицах выявили одарённых детей

Цікавае і патрэбнае – у мэтавым накірунку – мерапрыемства прайшло ў раённым Цэнтры дзіцячай творчасці. Конкурс мультымедыйных прэзентацый “Энергазберагальныя тэхналогіі ў краіне, горадзе, доме” прадугледжваў праверку ведаў і ўменняў вучняў па дадзенай тэме. Меў на мэце выявіць найбольш падрыхтаваных, адораных дзяцей, а таксама прапагандаваць гуртковую і факультатыўную работы па інфарматыцы і мультымедыйных тэхналогіях.

Аб’ектыўную ацэнку валоданню тэхнічнымі сродкамі, дызайнерскім здольнасцям і тэарэтычным ведам захацелі атрымаць 25 вучняў з розных школ раёна. На конкурс яны прадставілі 19 работ. Многія з іх былі выкананыя на высокім ўзроўні, былі актуальнымі і мелі інфармацыйна-пазнавальны сэнс. Юныя праграмісты ў поўнай меры выкарысталі магчымасці электронных праграм пры стварэнні эфектаў дэманстрацыі слайдаў, гіперзносак, анімацый. Уразіў і дызайн некаторых прэзентацый, іх музычнае суправаджэнне.
Кіруючыся ацэначнымі крытэрыямі, журы вызначала лепшыя работы ў двух узроставых групах.

Першае месца ва ўзроставай катэгорыі 10 — 14 гадоў прысудзілі Андрэю Гмыраку і Паўлу Падбярэзскаму з Тумілавічскай школы (кіраўнік М.І. Трус). Другое месца падзялілі паміж Анастасіяй Калужэнкай, вучаніцай Докшыцкай школы № 1 (кіраўнік В.А. Калбасіч), і Кацярынай Зінкевіч з Параф’янаўскай школы (гурток “Юны інфарматык”, кіраўнік Д.В. Зінкевіч). Трэцяе месца занялі дзве прэзентацыі: адна – Аляксея Калягі, Міланы Будзіч, Івана Паульскага – вучняў Сітцаўскай школы, якіх курыраваў С.І. Калбасіч, другая – Арцёма Кучыца, выхаванца А.В. Наумец з Заборцаўскай школы.

Ва ўзроставай катэгорыі 15 — 17 гадоў на прызавое месца вызначылі прэзентацыю Арцёма Грыдзюшкі і Ільі Лукашэвіча, вучняў Докшыцкай школы № 2 (гурток па інфарматыцы Л.Я. Лукашэвіч). Другое месца заваявала работа Яўгенія Курбана Крулеўшчынскай школы (кіраўнік Н.У. Рандарэвіч). Трэцяе месца дасталося Ігару Гардзяенку, вучню Барсукоўскай школы, які займаецца ў гуртку “Камп’ютарная графіка” пад кіраўніцтвам А.Ю. Стадольніка. Трэцяе месца Ігар пацвердзіў і на абласным этапе конкурсу.

Таццяна СТАДОЛЬНІК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *