Хлеборобы Докшицкого района преодолели экватор уборочной

a-974

Па тэмпах уборкі сярод сельгаспрад­прыемстваў раёна ДП “АграСітцы” разам з ААТ “Бягомль­скае” на перадавых пазіцыях. З 1930 гектараў збожжавых і зернебабовых па стане на 19 жніўня ўбрана ўжо 64,7 пра­цэнта. Ураджайнасць складае 24,9 цэнтнера з гектара.

На палетках за вёскай Забор­цы заспелі цэлы атрад экіпажаў камбайнераў – сем караблёў ніў снавалі ў налітых цяжарам ка­ласах трыцікале туды-сюды, не раўнуючы як чаўнакі на ткацкім станку. Слупок тэрмометра ўжо ўпэўнена наблізіўся да лічбы трыццаць, і ўдалечыні карцінка ў расплаўленым ад гарачыні паветры і слупках залацістага пылу здавалася крыху размы­тай, акварэльнай.

З гэтага акварэльнага мары­ва раптам праглянулі даволі да­кладныя абрысы камбайна – да нашай “Нівы” пад’ехаў старшы камбайнер Дзмітрый Міхалевіч. Малодшага, Уладзіслава Чы­куна, на мосціку не аказалася – Дзмітрый Браніслававіч ад­правіў яго з даручэннем на мех­двор. Міхалевіч, вядома, улічва­ючы тое, што гэта яго трыццаць другая ўборачная кампанія, а яшчэ дзве мае на сваім рахун­ку ў якасці памочніка, выдатна справіўся б і адзін. Але, кажа, удваіх і спадручней, і весялей.

a-978

– Камбайнаў праз мае рукі за тры з лішкам дзесяцігоддзі прайшло таксама тры, – распа­вядае механізатар-універсал. – Восем сезонаў працаваў на “Енісеі-1200”, затым дванаццаць верай і праўдай паслужыў мне “Дон”, а на КЗСе гэта таксама ўжо дванаццатае жніво. І я ста­ражыл, і камбайн мой, – жартуе.

Дзмітрый Міхалевіч у кіраўні­цтва сельгаспрадпрыемства і калег карыстаецца павагай за сваю працавітасць, адказнасць, гатоўнасць заўжды прыйсці на дапамогу і, канечне ж, прафесія­налізм. Любоў да тэхнікі яму прывіў з маленства бацька, які таксама ўсё жыццё прысвяціў шафёрскай справе на роднай зямлі. На рахунку камбайнера дзясятка паўтара тысячных на­малотаў. Ці здолее дасягнуць гэтага паказчыку сёлета, пакажа час.

А вось Дзмітрый Аганесян, які працуе ў пары з зусім мала­дым камбайнерам-практыкан­там Дзмітрыем Нарніцкім, такую мэту сабе паставіць не можа: ужо ў хуткім часе перасядзе за руль трактара, каб пачаць рых­таваць глебу да сяўбы. Жніво ў старэйшага Дзмітрыя чацвёр­тае, а ў малодшага – першае, і ўражанні ў хлопца аб ім самыя станоўчыя.

Рупяцца на сітцаўскіх нівах таксама самы старэйшы ў га­спадарцы камбайнер Павел Шчасны, вопытныя Аляксандр Кудзерка, Міхаіл Латковіч, Пётр Шарох. Плячо ў плячо працуюць з імі Павел Місюль (Русланавіч) і Павел Місюль (Андрэевіч), Алег Грыгаровіч, Уладзімір Нар­ніцкі. Сяргей Кучыц да абеду сее рапс, а пасля з памочнікам Аляксандрам Норавічам сад­зіцца за штурвал камбайна. Не даюць камбайнам прастойва­ць вадзіцелі Міхаіл Бадун, Вя­часлаў Жалейка і Віктар Мака­товіч, якія адвозяць збожжа на МАЗах, а таксама механізатар Павел Далжонак.

Наперадзе яшчэ ўборка яч­меню, яравой пшаніцы, зерне­бабовых. Пасеяна ў гаспадарцы і грэчка. Сіноптыкі на бліжэйшы тыдзень абяцаюць добрае над­вор’е, а гэта, гаворыць выкон­ваючы абавязкі галоўнага агра­нома Канстанцін Ходаравіч, дае шанс правесці ўборачную кам­панію аператыўна і ў аптымаль­ныя тэрміны.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *