В Докшицах наградили за красоту

img_6654

Падведзены вынікі конкурсаў па добраўпарадкаванні, іні­цыятарам якіх выступіў раённы Савет дэпутатаў.

 Гарадскі агляд-конкурс на лепшую дваровую тэры­торыю шматкватэрных жылых дамоў. У прызёры вый­шлі тры дамы на вуліцы Школь­най. Першае месца прысуджа­на дому № 11, другое – № 16, трэцяе – № 8. Жыльцы ўзнага­роджаны дыпломамі райвыкан­кама і раённага Савета дэпута­таў, грашовымі сертыфікатамі і шыльдамі “Лепшая дваровая тэрыторыя – 2022”.

img_5745

Раённы конкурс на лепшае добраўпарадкаванне вытворчых тэрыторый, ар­ганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, індывідуальных жылых дамоў, гандлёвых аб’ектаў.

Лепшымі сярод індывідуаль­ных жылых дамоў прызнаны дамы Аркадзя і Ліліі Шылаў, Ана­толя і Людмілы Шэкаў, Аляксан­дра і Надзеі Карніловічаў – усе з Докшыц. Гаспадары ўзнага­роджаны дыпломамі райвыкан­кама і раённага Савета дэпута­таў, грашовымі сертыфікатамі і шыльдамі “Дом узорнага парад­ку – 2022”.

Сярод арганізацый сацыяль­най сферы адзначаны Докшыцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі (дырэктар – Святлана Януковіч), яслі-сад № 4 г. Докшыцы (загад­чык – Наталля Баброўская), Бар­сукоўская базавая школа (дырэк­тар – Тамара Маскалёнак).

У малым бізнесе вылучаны прыватнае вытворча-гандлёв­ае ўнітарнае прадпрыемства “Бутрэал” (кіраўнік – Анатоль Бута), індывідуальны прадпры­мальнік Анатоль Гмырак, тава­рыства з абмежаванай адказ­насцю “Фабрыка Параф’янава” (заснавальнік – Аляксандр Ша­банаў).

img_6697

Сярод арганізацый вытвор­чай сферы лепшымі прызнаны Докшыцкі раён газазабеспячэн­ня (начальнік – Васіль Ялен­скі), Параф’янаўскае лясніцтва (ляснічы – Андрэй Заіка), філіял “Віцебскае вытворчае ўпраўлен­не па здабычы і перапрацоўцы торфу” (дырэктар – Віталь Нес­пляк).

Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама і ра­ённага Савета дэпутатаў, грашо­вымі сертыфікатамі.

_mg_8726

Раённы агляд-конкурс “Ветэранскае падвор’е 2022”. У намінацыі “Лепшае ветэран­скае падвор’е” перамагла сям’я Сяргея і Тамары Калягаў з в. Крыпулі.

У намінацыі “Кветкавая кам­пазіцыя” – сям’я Франца і Марыі Зінкевічаў з в. Параф’янава.

У намінацыі “Лепшы куток адпачынку” – Раіса Спічонак з Докшыц.

У намінацыі “Я на падворку не адзін” – сям’я Леаніда і Аліны Асонаў з в. Ліпаўкі.

Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама, ра­ённага Савета дэпутатаў, раён­нага савета ветэранаў і памят­нымі падарункамі. Усе астатнія ўдзельнікі конкурсу будуць уда­стоены падзяк і заахвочвальных прызоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *