В Докшицком районе проверили готовность учреждений образования к новому учебному году

dscn4557

Дзіцячыя сады і школы раёна ў поўнай меры падрыхтаваны да нова­га навучальнага года. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты санітарнай, пажарнай і іншых служб раёна, аддзел па адукацыі райвыканкама. У трады­цыйным аб’ездзе ўстаноў напярэдадні 1 верасня прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Алег Кава­лёнак, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валян­ціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, началь­нік аддзела па адукацыі Дзмітрый Парцянка.

За студзень – ліпень 2022 года на ўмацаванне матэрыяльна-тэх­нічнай базы з бюджэту выдатка­вана больш за 30 028 рублёў (з іх 22 988 рублёў на дашкольныя ўста­новы, 2645 – установы агульнай сярэдняй адукацыі, 2646 – азда­раўленчы лагер “Бярозка”, 559 – раённы цэнтр дзяцей і моладзі, 1189 – ЦКРНіР); са сродкаў, атры­маных ад дзейнасці, якая пры­носіць даходы, – 17 412 рублёў; спонсарская дапамога, сродкі апя­кунскіх саветаў і іншае склалі 252 173 рублі.

На рамонт устаноў адукацыі за гэты перыяд накіравана 76 688 рублёў. З мясцовага бюджэту – 50 443, са сродкаў, атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць дахо­ды, – 20 651, спонсарскай дапамогі, сродкаў апякунскіх саветаў – 5593 рублі.

Агульнае ўражанне ад на­ведвання прыемнае: прыго­жыя звонку і ўнутры будынкі, квяцістыя і дагледжаныя тэрыторыі вакол іх. Але за гэ­тым крыецца велізарная пра­ца педагогаў, тэхнічных работ­нікаў, шэфаў і бацькоў вучняў.

Асобна адзначым пэўныя штрыхі, якія малююць карціну па­дрыхтоўкі школ і садоў.

Барсукоўская БШ. Летам за бюджэтныя сродкі ўладкаваны пандус – у гэтым была вострая неабходнасць. Вырашыла шко­ла і пытанне з адсутнасцю акта­вай залы – пад яе адвялі адзін з вучэбных кабінетаў. Цяпер гэта ўтульнае, з усімі неабходнымі атрыбутамі, зручнае для высту­пленняў памяшканне.

Вылучаецца школа і трап­нымі знаходкамі ў дызайне тэры­торыі – проста вока цешыцца.

Значную падтрымку аказвае ўстанове мясцовая гаспадар­ка – ААТ “Барсучанка”. У гэтым годзе, напрыклад, за яе кошт на­быта электракасілка.

dscn4515 dscn4528 dscn4544

Парплішчанская СШ. Зро­блены капітальны рамонт кабі­нета фізікі і хіміі, ля школы сваімі сіламі ўладкавана арыгінальная зона адпачынку.

dscn4578 dscn4592 dscn4594

Параф’янаўская СШ. Мно­гія школы, у тым ліку і гэтая, адыходзяць ад паклейкі шпале­раў і фарбуюць сцены. Летам у Параф’янаўскай школе афар­бавалі два кабінеты. Працягва­ецца замена жалюзі. Абнавіўся этнаграфічны куточак кабінета беларускай мовы і літаратуры – на сценах з’явіліся малюнкі з нацыянальным каларытам.

Ну а пра агароды-палеткі школы можна гаварыць доўга. Сёлета добры ўраджай цыбулі, памідораў, наліліся каласы эліт­най пшаніцы.

dscn4598 dscn4606 dscn4607

Бягомльская СШ. У ас­ноўным усе рамонтныя работы выконваюцца самастойна, без прыцягнення спецыялістаў з іншых арганізацый. Работнікі якасна абнаўляюць фасады шафаў. Два класныя кабінеты абстаўлены адрамантаванай мэбляй. З пачатку года школа зарабіла 12 тысяч рублёў на пазабюджэтнай дзейнасці – вы­рошчванні і продажы расады, пашыве бялізны, адукацыйных паслугах.

dscn4649

dscn4617 dscn4626

СШ № 1 г. Докшыцы. Адна з лепшых школ раёна – як па выніках адукацыйна-выхаваў­чага працэсу, так і па добраўпа­радкаванні. У гэтым годзе ўлад­каваны новы кабінет біялогіі, каля спартзалы агароджана ме­талічнай рашоткай памяшканне для інвентару, зроблены сталы для заняткаў па робататэхніцы. “Школа – узор для пераймання”, – падкрэсліў начальнік аддзела па адукацыі.

dscn4659 dscn4671 dscn4676

Глінская ДС – СШ. Капіталь­на адрамантаваны другі паверх будынка, а на першым паверсе – кабінет абслуговай працы для дзяўчынак і кабінет пачатковых класаў. На ўсіх дзвярах замене­на шкло, а ў некаторых кабіне­тах – свяцільні.

dscn4678 dscn4679 dscn4683

Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат. Абноўлены інтэр’ер сталовай, набыты мэ­блевыя модулі за спонсарскія сродкі, рамантуюцца шафы.

dscn4699 dscn4684 dscn4694

Крулеўшчынскі яслі-сад № 1. Сёлета каля ўстановы за­асфальтавана дарожка, падвед­зена гарачая вада ва ўсе неаб­ходныя памяшканні, заменены трубы пад халоднае водаза­беспячэнне. Набыты паракан­вектамат, бялізна, посуд. Дзя­куючы асаблівай дыпламатыі загадчыцы Ірыны Бабіч налад­жаны канструктыўныя адносіны з шэфамі – ДРБУ-180, ПУ “Ві­цебскторф”, будаўнічай аргані­зацыяй чыгункі.

dscn4706 dscn4713 dscn4721

Параф’янаўскі яслі-сад № 1. Устаноўлены дадатковы воданагравальнік, і зараз увесь сад з гарачай вадой. Было заўва­жана, што тэрыторыя ўстановы заўжды ў бездакорным выгляд­зе. Безадмоўна дапамагаюць ва ўмацаванні матэрыяльнай базы Параф’янаўскае лясніцтва, ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, інды­відуальны прадпрымальнік Вік­тар Копасаў з Лібераўшчыны.

dscn4732 dscn4740

Бягомльскі яслі-сад. Адра­мантаваны падмурак, улад­каваны кабінет дэфектолага з аддзяленнем вучэбнай зоны ад спальні для дзяцей спецыяль­най групы. Набыты інфарма­цыйныя стэнды і банеры, сцэніч­ныя касцюмы для работнікаў і выхаванцаў.

Наконт парадку у бягомль­скіх установах адукацыі ў цэ­лым Дзмітрый Парцянка ад­значыў: “Сюды з гонарам можна прывесці гасцей”.

dscn4746 dscn4755

Яслі-сад № 2 г. Докшыцы. Заменена частка агароджы, адрамантавана музычная зала, набыты новыя ложкі і гульнёвая мэбля. Практычна ўсё надвор­нае абсталяванне зроблена ру­камі работнікаў сада.

dscn4760

Яслі-сад № 4 г. Докшыцы. Пакладзена плітка на падлогу калідора на другім паверсе бу­дынка, уладкаваны новыя гуль­нёвыя зоны ў двары, таксама ўстаноўлены параканвектамат. Работнікі змайстравалі цікавае гульнёвае абсталяванне.

***

У найбліжэйшы час запла­навана абсталяванне сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналі­зацыі Прудніцкай ДС – ПШ, Глін­скай ДС – СШ, Бярозкаўскай ДС – БШ, Параф’янаўскага яс­ляў-сада № 1. У рамках праекта “Мадэрнізацыя сістэмы адука­цыі Рэспублікі Беларусь” пачаты капітальны рамонт СШ № 2 г. Докшыцы. У першым пускавым комплексе выкананы капіталь­ны рамонт даху, харчблока з набыццём неабходнага абста­лявання. Адрамантавана ста­ловая, 3 навучальныя кабінеты, усе запасныя выхады і ўваход­ная група.

На капітальны рамонт з мадэрнізацыяй элементаў бу­дынка СШ № 1 г. Докшыцы з раённага бюджэту выдзелена 300 000 рублёў.

У 2022 годзе неабходна вы­канаць работы па рамонце да­хавага пакрыцця сіламі іншых арганізацый у СШ № 1 г. Докшы­цы (майстэрні).

Сіламі ўстаноў адукацыі і Цэнтра па забеспячэнні дзей­насці бюджэтных арганізацый раёна прадугледжаны рамонт дахавага пакрыцця і парапетаў у Параф’янаўскай СШ, яслях-сад­зе № 4 г. Докшыцы, Парплішчан­скай СШ, Глінскай ДС – СШ, аз­дараўленчым лагеры “Бярозка”, Крулеўшчынскай СШ.

Кіраўніцтва раёна выказала падзяку работнікам устаноў аду­кацыі за добрую падрыхтоўку да навучальнага года. Падводзячы вынікі, старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак падкрэсліў знач­насць аглядаў як магчымасці аб­мену вопытам паміж педагогамі.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *