Молодёжь на комбайнах успешно рулит в Докшицком районе

a-1022

Першымі камбайнерамі-тысячнікамі могуць га­нарыцца ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” і ААТ “Бягомльскае”. Удвайне – таму што знакавага намалоту дабіліся менавіта маладыя механізата­ры, дастойная змена старэйшаму пакаленню. З добрым зачынам Віктара Судніка і Івана Батуру павіншавалі старшыня райкама прафсаюза ра­ботнікаў АПК Васіль Васюковіч, першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Вікторыя Жда­новіч, кіраўнікі гаспадарак Андрэй Баговіч і Сяргей Патаповіч.

Віктар Суднік – чала­век, вядомы сваімі пра­цоўнымі дасягненнямі не толькі ў раёне, але і ў вобласці, і матэрыялы пра яго поспехі, штогод і не па адным, з’яўляюц­ца на старонках нашай газеты. А вось з Іванам Батурам пазнаёміліся бліжэй. Хлопец мяс­цовы, бягомльскі, дзе нарадзіўся, там і пры­гадзіўся. Прызнаецца шчыра, што асэнсаваў гэта ўдалечыні ад рад­зімы, калі вырашыў па­спрабаваць хлеба даль­набойшчыка.

– Вярнуўся дадому, і не шкадую, што так зрабіў, – гаворыць Іван. – Наша сельгаспрад­прыемства нядрэнна развіваецца, абноўле­ны машынна-трактар­ны парк, па колькасці маладых працаўнікоў “Бягомльскае”, напэўна, першае. А ў мяне ўжо ёсць уласная сям’я, па­драстае маленькі сын, і быць побач з блізкімі людзьмі штодзённа – гэта ўжо шчасце. Няхай зарплата і не такая вы­сокая, як у вадзіцеляў фур, але яна дастойная, і галоўнае, ёсць стабіль­насць і спакой.

a-1041

Уборачная ў Івана не першая, і тысячныя намалоты ўжо былі ра­ней. Нічога складанага, сціпла зазначае, калі тэхніка не падводзіць і ураджайнасць добрая. Сапраўды, бягомльскія нівы, хоць і пясчанікі, заглядзенне: чыстыя, збажына густая, каласы важкія. Думаецца, чака­ць новых тысячнікаў там доўга не давядзецца.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *