Докшицкий «Автоклуб» стал призером на областном празднике народного юмора
Сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва “Аўтаклуб” і народны клуб нацыянальнай кухні і гульні “Шчадроўка” прадставілі Докшыцкі раён у адкрытым абласным свяце народнага гумару “Смяяцца не грэх”, які адбыўся ў мінулыя выхадныя ў г.п. Шуміліна. У конкурсе на лепшую праграму-выступленне “Вясёлы аўтобус” нашы культработнікі атрымалі дыплом другой ступені.
Кампетэнтнаму журы прыйшліся даспадобы жарты ад докшыцкіх артыстаў, якія выступілі ў ролях галоўных герояў вядомай п’есы Янкі Купалы “Паўлінка”. У інтэрмедыі Пану Быкоўскаму (Ігар Скурат), цётачцы Альжбэце (Вольга Кругляніна) і Паўлінцы (Святлана Шпак) дапамагалі ўдзельнікі аматарскага калектыву аўтаклуба Віктар Арлоўскі, Алег Каляга і Аляксандр Букаты. А Шумілінскі музей гумару па традыцыі папоўніўся яшчэ адным сувенірам – прыгожай драўлянай лыжкай, якую вырабіў майстар раённага Дома рамёстваў Віктар Гарбачоў.
Усяго ў конкурсе, які праводзіцца раз у два гады, сёлета ўдзельнічала 25 калектываў.