Новорождённые жители Докшицкого района
Нараджэнне дзіцяці – прадаўжэнне жыцця на зямлі. Гэты маленькі камячок, як толькі з’яўляецца на свет, становіцца для бацькоў самай дарагой і любімай істотай, а дзень яго нараджэння – самым шчаслівым днём у жыцці.
Мы пачынаем новую рубрыку “Бусел над Докшыччынай”, у якой будзем друкаваць прозвішчы нованароджаных жыхароў нашага раёна. Вельмі рады за тых, хто стаў бацькамі ў красавіку.
На свет з’явіліся трое дакшычан — Евачка Пляшкун, Мілана Русак, Марат Траццякоў і адна бягамльчанка – Міланка Скварцова. Адразу дзвюх дзяўчынак Палінку Яворскую і Маргарыту Камянецкую прынёс бусел ў аграгарадок Крулеўшчына. Яшчэ адна Маргарыта, толькі Зіневук, нарадзілася ў Сітцах. Крысцінка Ермаковіч павялічыла насельніцтва Атрубка, а Карына Ельяшэвіч – вёскі Брадок. Дзяўчынка са шляхетным імем Караліна Роўда з’явілася ў аграгарадку Параф’янава. Аграгарадок Бярозкі радуецца з’яўленню на свет Палінкі Вязовіч. Арцём Віннікаў ашчаслівіў бацькоў у Прудніках, Яраслаў Занько – у вёсцы Янкі, Глеб Аўтушка – у Беразіно, а Ягор Спічонак – у вёсцы Антоны.
Віншуем шчаслівых бацькоў.