Праздничная программа “Виват, фестиваль!” прошла в городе Докшицы

img_7847

Як Вілія і Бярэзіна сваімі вытокамі аб’ядноўваюць тэрыторыю раёна, так і фестываль дапамагае аб’яднаць творчыя таленты Докшыччыны і іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Хто завітаў на фестываль?

Ансамбль танца “Апрель” з пасёлка Палкіна Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Аснову рэпертуару складаюць народныя, сюжэтныя, сучасныя і эстрадныя танцы.

Вакальны ансамбль “Салавейка” Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу. Удзельнічаў у прадкастынгу шоу “Х-фактар” у Беларусі, у праграмах “Привет, Андрей!” і “Поле цудаў” у Маскве, “Народны повар” на АНТ.

Народны ансамбль “Вербніца” Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу. Дыпламант абласнога тэлевізійнага конкурсу “Залатыя ключы”, удзельнічае ў тэлепраекце АНТ “Песні маёй краіны”. Прадстаўляў Чэрвеньскі раён на канцэртных пляцоўках рэспубліканскага свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі “Дажынкі”.

Народны ансамбль песні “Фертинка” з Багатырскага СДК Полацкага раённага цэнтра культуры. Пераможца вакальнага конкурсу “Бярэзінскія напевы”. У рэпертуары – беларускія народныя, духоўныя песні, рамансы, кавер-версіі песень савецкай эстрады.

Народны вакальны ансамбль “Велея казачья” Вілейскага палаца культуры. У яго рэпертуары беларускія, рускія, украінскія песні. Мае ўзнагароду “За высокае выканаўчае майстэрства і захаванне казацкіх традыцый у песеннай творчасці”.

Народны ансамбль народнай песні “Любава” Барысаўскага філіяла ПУП “Святлопрыбор” ГА “БелТІЗ”. Пераможца шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Народны ансамбль песні “Лявоніха” Бярэзінскага раённага цэнтра культуры. Ансамбль выязджаў з канцэртамі ў Расію, Грузію, Літву. Яго выступленні запісаны на беларускім радыё і тэлебачанні.

Вакальная група ветэранаў працы “Сустрэча” Бярэзінскага раёна. Створана летась кіраўніком народнага ансамбля песні “Лявоніха”. За плячыма калектыву ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2022”.

Народны тэатр фальклору “Цярэшка” Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Глыбоцкай ЦКС. Выступаў на сцэнічных пляцоўках блізкага і далёкага замежжа. А дэбют “Цярэшкі” адбыўся на абласной сцэне тэлефестывалю “Беларусь – мая песня”, пасля якога калектыў быў запрошаны на тэлевізійную праграму “Запрашаем на вячоркі”.

Узорная цыркавая студыя “Каскад” Пастаўскага раённага дома культуры. Неаднаразовы лаўрэат конкурсаў цыркавога мастацтва “Арэна-2018” і “Арэна-2021”, фестывалю вулічнага мастацтва “Волаты Прыдзвіння”.

Творчы калектыў Лепельскага раённага дома культуры. Салісткі вакальнай групы з’яўляюцца лаўрэатамі абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў.

Эстрадная студыя “Акорд” Шаркаўшчынскага раённага цэнтра культуры. У рэпертуары калектыву патрыятычныя, эстрадныя, народныя і аўтарскія песні.

Народнае аматарскае аб’яднанне “Натхненне” Аршанскага дома рамёстваў. Майстры клуба адраджаюць як традыцыйныя віды рамёстваў, так і сучасныя.

Ансамбль казацкай песні “Вольніца” культурна-дзелавога цэнтра “Першамайскі” г. Віцебска. У 2023 годзе калектыў стаў лаўрэатам конкурсу “Галасы Айчыны”.

img_7637 img_7691 img_7684 img_7675 img_7672 img_7671 img_7667 img_7663 img_7658 img_7656 img_7654 img_7645 img_7643 img_7640img_7696 img_7749 img_7740 img_7735 img_7721 img_7715 img_7708 img_7705 img_7703img_7757 img_7812 img_7802 img_7791 img_7786 img_7776 img_7771 img_7764 img_7760

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *