В ОАО «Торгуны» Докшицкого района — пять экипажей тысячников

Хлебаробскае братэрства, як і мушкецёрскае, – моцнае! Дзмітрый Слізень,  Сяргей Ралавец і Аляксандр Маскалёнак.

Хлебаробскае братэрства, як і мушкецёрскае, – моцнае! Дзмітрый Слізень, Сяргей Ралавец і Аляксандр Маскалёнак.

Па тысячы тон намалочанага збожжа на рахунку старшых камбайнераў Сяргея Ралаўца, Дзмітрыя Слізеня, экіпажа ў складзе старшага камбайнера Уладзіміра Сайковіча і камбайнера Івана Панцялеева. Такім чынам, на сёлетнім жніве ААТ “Таргуны”, улічваючы, што на мінулым тыдні па тысячы тон намалацілі Вячаслаў Аніковіч і Юрый Малюжанец, у гэтым плане несумненныя лідары. Акрамя гэтага, сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ва ўзросце да 31 года вызначыўся Аляксандр Маскалёнак з гэтай жа гаспадаркі – на яго рахунку больш за дзве з паловай тысячы тон перавезенай збажыны.

Перадавікоў павіншавалі і ўручылі ім заслужаныя ўзнагароды старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Яўгенія Цяслёнак. Да іх далучылася кіраўніцтва і пярвічная прафсаюзная арганізацыя ў асобах Мікалая Сіцько і Ліліі Апанасевіч.
Уборачная кампанія ў раёне набліжаецца да завяршэння. Камбайнеры выкарыстоўваюць кожную пагодную гадзіну, каб завяршыць жніво своечасова і з найменшымі стратамі. І наўрад ці хтосьці з іх падлічвае, колькі там засталося нажаць да запаветнай тысячы тон – проста добрасумленна выконваюць сваю работу на фінальным этапе. Многія з іх перад гэтым былі заняты на ворыве, рыхтавалі глебу пад сяўбу, уносілі ўгнаенні і гербіцыды, сеялі – расцілі хлеб ад пачатку да канца і, як ніхто, ведаюць яму цану. Няхай не кожны здолеў дасягнуць тысячнага намалоту – кожны дастойны нізкага паклону за сваю цяжкую, неспакойную, але такую патрэбную, святую працу. Хвала рукам, што пахнуць хлебам, – лепш не скажаш.

Па стане на 22 жніўня ў раёне ўбрана збожжавых і зернебабовых культур на 15 368 гектарах, што складае 91,7 працэнта ад агульнай плошчы. Цалкам работы завершаны ў ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. Сярэдняя ўраджайнасць – 17,9 ц/га. Самая высокая – у ААТ “Барсучанка” (21,9 ц/га).

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *