РЕПОРТАЖ: 50-летие отметила Крулевщинская СШ имени И.Ф. Титкова

img_6351

“Школа – гэта казка без канца” – так называлася праграма, прымеркаваная да 50-гадовага юбілею Крулеўшчынскай сярэдняй школы імя І.П. Ціткова. Урачыстасць адбылася ў школьнай актавай зале.

На свяце прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснікі старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна і Сяргей Карчэўскі, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Дзмітрый Парцянка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Ягорава, старшыня Крулеўшчынскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандр Іваньковіч, а таксама ветэраны педагагічнай працы школы, кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Крулеўшчынскага сельсавета.

– Хочацца не толькі павіншаваць школу з залатым юбілеем, але і выказаць шчырыя словы ўдзячнасці работнікам, у тым ліку ветэранам, за працу, – сказала ў сваім прывітальным выступленні Валянціна Рандарэвіч. – Хтосьці параўноўвае школу з маленькай краінай, хтосьці з дарогай, домам, вялікай сям’ёй. Але якія б ні былі параўнанні, відавочна, што школа іграе значную ролю ў лёсе кожнага чалавека. Бо яна не проста вучыць чытаць і пісаць, гісторыі, геаграфіі ці літаратуры, але і важным жыццёвым прынцыпам, думаць, прымаць верны выбар, радавацца і суперажываць, правільна ставіць мэты і дасягаць іх, сябраваць і любіць. Галоўнае, каб чалавек успамінаў сваіх настаўнікаў з удзячнасцю, бо яны гэтага заслугоўваюць.

img_6079 img_6091 img_6105

Валянціна Юр’еўна пажадала віноўнікам урачыстасці поспехаў, радасці за сваіх вучняў, светлых дзён і прыемных сустрэч. Уручыла ўзнагароды і сертыфікат ад райвыканкама і райсавета дэпутатаў на набыццё агароднінарэзкі ў школьны харчаблок.

Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны калектыў школы і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Людміла Крыльцова. Падзяку старшыні раённага Савета дэпутатаў атрымала настаўнік пачатковых класаў Святлана Цішаловіч.

Шэраг работнікаў удастоены грамат аддзела па адукацыі райвыканкама, грамат райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, падзяк дырэктара школы.

img_6107 img_6120 img_6128

Школе перададзены падарункавыя сертыфікаты ад аддзела па адукацыі – на набыццё спартыўнага інвентару, ад аддзела па спорце і турызме – на 50 наведванняў басейна, ад кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна і прадпрыемстваў, арганізацый, размешчаных у Крулеўшчынскім сельсавеце.

Цудоўныя музычныя падарункі падрыхтавалі ветэраны педагагічнай працы і кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна. Першыя адрасавалі песню, напісаную вядомай паэткай Докшыччыны, былым намеснікам дырэктара Крулеўшчынскай школы Марыяй Януш, другія выканалі папулярную дзіцячую песеньку. Педагогі чыталі вершы, жартавалі, крэатывілі – бясспрэчна, іх віншаванні запомняцца гледачам надоўга.

Не менш захапляльнымі былі музычныя выступленні дырэктара школы Уладзіміра Піскуновіча, настаўніцы Алесі Паляковай – адной з самых любімых у раёне спявачак, вакальнай групы педагогаў. Вучні падрыхтавалі да юбілею песні, танцы і сцэнкі.

img_6136 img_6141 img_6144 img_6155

Падчас мерапрыемства былі прадэманстраваны відэавіншаванні, якія даслалі знакамітыя крулеўшчынскія выпускнікі.

А фішкай вечара стала запальванне сямі сімвалічных свечак. Свечку Дзяцінства запалілі першакласнікі. Свечку Мудрасці – ветэраны педагагічнай працы. Свечку Памяці – былы дырэктар школы Галіна Белая, якая ўзначальвала ўстанову трынаццаць гадоў. Свечку Юнацтва – будучыя сёлетнія выпускнікі. Свечку Надзеі – маладыя педагогі Марына Бяляева і Павел Зайцаў. Свечку Дружбы – выпускнікі мінулых гадоў, а зараз бацькі вучняў школы: намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Карчэўскі і намеснік дырэктара КУП “Докшыцкі” Святлана Плыгаўка. Свечку Веры – дырэктар школы Уладзімір Піскуновіч. Гэта цырымонія надала асаблівай цеплыні ўсяму святу. А насамрэч школа і ёсць ачаг, які сагравае сваіх вучняў на працягу ўсяго іх далейшага жыцця. Бясконцая светлая казка.

P.S. Восем нашых відэаролікаў з мерапрыемства ў Крулеўшчынскай СШ, размешчаных у праекце “Беларусы МЫ!” ў TikTok, набралі ўжо каля 900 тысяч праглядаў.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

img_6163 img_6228 img_6208 img_6206 img_6202 img_6181 img_6168 img_6165img_6232img_6281img_6276img_6271img_6269img_6248img_6242img_6240img_6237img_6289img_6361img_6355img_6338img_6334img_6328img_6315img_6303img_6291

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *