Докшицкая молодежь приняла участие на «Славянском базаре»

DSCN4274

 Дзень моладзі на “Славянскім базары ў Віцебску” праводзіцца з 2004 года. Сёлета ў ім прынялі ўдзел больш чым паўтысячы маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года. Сярод іх – і члены ГА “БРСМ” нашага раёна.

Транаццаці чалавекам з рабочай моладзі Докшыччыны пашчасціла прайсціся разам з такімі ж актыўнымі і энергічнымі ўдзельнікамі Парада моладзевых субкультур «Беларусь у сэрцы маім!»

Падчас традыцыйнай патрыятычнай акцыі «Мы памятаем і ганарымся!» усе ўдзельнікі шэсця ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Тры штыкі» і ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

Затым асноўныя мерапрыемствы свята разгарнуліся на плошчы Перамогі.

Больш за ўсё чакалі докшыцкія бэрэсэмаўцы пачатку маладзёжнага фестывалю “Агонь танца-2014”, у абласным туры якога нашы дзяўчаты занялі першае месца. Лепшыя танцавальныя калектывы Беларусі змагаліся на віцебскай сцэне. І вельмі прыемна, што сярод іх быў калектыў “Заіра” з Докшыц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *