Студотряды помогают сохранить урожай сельхозпредприятиям Докшицкого района
На зернесушыльным комплексе ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” у гэтыя дні працуе моладзь – студатрад “Страла” імя Героя сацыялістычнай працы У.Ф. Крышталевіч.
Змена ў юнакоў і дзяўчат, якія прыязджаюць на мехдвор з Докшыц і Параф’янава, пачынаецца з самага ранку. Старэйшыя працуюць па сем гадзін у дзень, а тыя, каму яшчэ не споўнілася 16 гадоў, – па чатыры.
– Моладзь адказна ставіцца да работы. Паколькі ў гаспадарцы няма паляводаў, то дзеці для нас – адчувальная дапамога, клопатаў з імі няма, – адзначае дырэктар ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Аляксандр Дзяконскі. – Яны падмятаюць пляцоўку, дзе знаходзіцца зерне, сочаць за чысцінёй на тэрыторыі. Плануецца, што студатрадаўцы будуць працаваць да канца ліпеня і яшчэ дзесяць дзён у жніўні.
У гэтым годзе пад азімыя і яравыя збожжавыя ў гаспадарцы адведзена 3176 гектараў. Прыбрана з палёў амаль 1300 гектараў, альбо 39 працэнтаў да плана. Сярэдняя ўраджайнасць – 14,9 цэнтнера з гектара.
Завяршылася ўборка рапсу: з трохсот гектараў атрымана 776 тон пры сярэдняй ураджайнасці 25,9 цэнтнера з гектара. Дзяржзаказ гэтай культуры аграрыі выканалі ў колькасці 270 тон. Таксама на хлебапрыёмныя пункты здалі больш за 150 тон азімага жыта.
Зараз камбайны працуюць ва ўрочышчы Бярозаўка, дзе ідзе ўборка гароху.
Работнікі райаграсэрвіса паралельна займаюцца іншымі сельгасработамі: спрасоўваюць салому, сена і нарыхтоўваюць кармы.
Таццяна МАЙСКАЯ.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.