Что такое персональные данные и какая ответственность предусмотрена за их распространение, рассказал участковый инспектор Докшицкого РОВД

59xjyr5nej8

Што такое персанальныя даныя і якая адказнасць прадугледжана за іх распаўсюджванне?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар РАУС капітан міліцыі Дзмітрый Баравінец, які абслугоўвае адміністрацыйны ўчастак агр. Крулеўшчына:

– Персанальныя даныя – гэта любая інфармацыя, якая адносіцца да ідэнтыфікаванай фізічнай асобы. Гэта даныя, праз якія можа быць прама альбо ўскосна вызначана асоба: праз прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар альбо праз адну альбо некалькі прыкмет, характэрных для яе фізічнай, псіхалагічнай, разумовай, эканамічнай, культурнай альбо сацыяльнай ідэнтычнасці.

У адпаведнасці з п. 3 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 года № 99-3 “Аб абароне персанальных даных” апрацоўка персанальных даных ажыццяўляецца са згоды суб’екта, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

За незаконнае распаўсюджванне персанальных даных прадугледжана адміністрацыйная адказнасць паводле артыкула 23.7 КоАП Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і за размяшчэнне персанальных даных без згоды суб’екта на інфармацыйных стэндах і ў розных мэсенджарах, напрыклад, у групе Вайбер. У адпаведнасці з гэтым артыкулам асобе, якая распаўсюдзіла персанальныя даныя, пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь.

Па іншых пытаннях, якія тычацца праваахоўнай дзейнасці, можна звяртацца да ўчастковага інспектара, у тым ліку падчас прыёму грамадзян. Ён праводзіцца кожны тыдзень па серадах (з 17 да 20 гадзін – у Докшыцах, з 10 да 13 гадзін – у сельвыканкамах) у памяшканнях пунктаў аховы правапарадку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *