В агрогородке Порплище прошёл брендовый праздник «Яблочный Спас затей припас»

img_0160

У аграгарадку Порплішча прайшло брэндавае свята “Яблычны Спас”. Для яго правядзення, як звычайна, выбралі пляцоўку каля мясцовага сельскага Дома культуры. Ганаровымі ўдзельнікамі фэсту былі дэпутат Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, начальнік аддзела культуры райвыканкама Вольга Сушко, старшыня Парплішчанскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Лісіца, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга протаіерэй Віктар Гмір.

Са святам, якое аб’ядноўвае не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей з іншых сельсаветаў і нават раёнаў і абласцей нашай краіны, усіх павіншавала ў прывітальным слове Аксана Палачаніна.

– Так ужо прынята па старой добрай традыцыі, што менавіта на Яблычны Спас у Порплішча з’язджаюцца родныя і блізкія, – гаварыла Аксана Эдуардаўна. – Кожны гаспадар запрашае да сябе ў госці і накрывае хлебасольныя сталы. Гэта пацвярджае і сённяшняя выстава “Яблычны вернісаж”, на якой прадстаўлена безліч кулінарных вырабаў з яблыкаў, а таксама творчых работ. Міру і дабрабыту ў кожны дом!

Са святам Праабражэння Гасподняга павіншаваў протаіерэй Віктар Гмір, які заўважыў, што для таго каб быць шчаслівым чалавекам, трэба толькі навучыцца дзякаваць за ўсё Богу.

Як і ў мінулыя разы, падчас мерапрыемства ўшаноўваліся лепшыя мясцовыя гаспадары, творцы, юбіляры.

Так, у аглядзе-конкурсе “Ветэранскае падвор’е” падзяка райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў была аб’яўлена сям’і Леаніда і Людмілы Таіравых з Варганоў. Таксама за навядзенне ўзорнага парадку ўзнагароджаны Алег і Наталія Лычко з Порплішча. Віншаванні прымалі самы маленькі мясцовы жыхар Даніла Грыга і адны са старэйшых жыхароў аграгарадка Ірына Сауліч і Глафіра Атрахімовіч.

Не забыліся і пра юбіляраў гэтага года, сярод якіх 90-гадовы Уладзімір Пупін, 85-гадовыя Часлава Канашкова і Генадзь Палянскі, 70-гадовыя Ніна Жызнеўская, Людміла Шарох, Іван Шарох і Алена Занько, 65-гадовая Аліна Грыгаровіч, 60-гадовыя Анатоль Палачанін, Таццяна Блажыевіч, Лілія Шулья, Ганна Саковіч, Марына Кухарэвіч, Валянціна Красоўская, Пётр Бабучэнка.

Памятны падарунак ад ААТ “Барсучанка” атрымалі Аляксей і Соф’я Васільевы, якія ў лістападзе адзначаць жамчужнае вяселле.

Словы падзякі прагучалі ў адрас пастаянных удзельніц мастацкай самадзейнасці Святланы Коўзан, Ірыны Кажарновіч і Анжалікі Бурэнь.

У канцэртнай праграме свята выступілі салісты Докшыцкага ГЦК Вятлана Гарбачова, Вольга Стадольнік і Надзея Чучман, трыа ў саставе Аляксандра Плыгаўкі, Ягора Асаёнка і Радзівона Камянецкага, а таксама мясцовыя артысты. На біс выклікалі парплішчане і госці свята Аляксандра Малюжанца, які зачараваў усіх сваёй ігрой на саксафоне.

У межах свята адбыўся творчы конкурс “Яблычны вернісаж”.
У намінацыі “Яблычны пір” перамог калектыў Парплішчанскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, на другім і трэцім месцах Парплішчанскія СШ і дзіцячы сад адпаведна.
У намінацыі “Яблычнае дзіва” дыпломам першай ступені ўзнагароджана сумесная творчая работа Парплішчанскіх СДК і сельскай бібліятэкі. Дыпломамі другой і трэцяй ступені адзначаны аддзяленне паштовай сувязі “Порплішча” і Таргуноўскі сельскі клуб-бібліятэка.
У намінацыі “Яблычны настрой” перамагла Глінская сельская бібліятэка. Таксама ў тройцы прызёраў Крулеўшчынская сельская бібліятэка і крама “Хлеб+” філіяла
ААТ “Віцебскхлебпрам”.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

img_0017 img_0029 img_0023 img_0019

img_0034 img_0067 img_0060 img_0056 img_0049 img_0041 img_0038

img_0071 img_0086 img_0083 img_0078 img_0073 img_0099 img_0095

img_0101 img_0128 img_0123 img_0119 img_0114 img_0106

img_0133 img_0156 img_0151 img_0148 img_0140

img_0161 img_0218 img_0209 img_0198 img_0196 img_0193 img_0185 img_0174 img_0164

img_0225 img_0300 img_0296 img_0279 img_0256 img_0248 img_0234 img_0227

img_0302 img_0352 img_0346 img_0336 img_0328 img_0311

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *