Госавтоинспекция Докшицкого района информирует и требует

Дарога – гэта месца, дзе пастаянна перакрыжоўваюцца інтарэсы розных катэгорый удзельнікаў дарожнага руху: пешаходаў, веласіпедыстаў, вадзіцеляў аўтамашын і інш. Для кожнага з іх Правіламі дарожнага руху дакладна прапісаны як іх правы, так і абавязкі. Не з’яўляецца адкрыццём той факт, што калі б усе катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху гэтыя правілы выконвалі, то ДТЗ не было б увогуле. Аднак, у рэальнасці ўсё атрымліваецца інакш.

фликер

Хаця вадзіцелі, пешаходы і веласіпедысты ведаюць правілы бяспечных паводзін на дарозе, прымяняць іх на практыцы жадаюць не ўсе.

Добра вядома сёння слова “флікер”. Адносна нядаўна іх сталі выкарыстоўваць пешаходы, што, бясспрэчна, дае станоўчы вынік. Колькасць ДТЗ, якія звязаны з наездамі на пешаходаў, кожны год скарачаецца. Гэта значыць, што пешаходы пачалі самі выратоўваць сваё жыццё і здароўе.

Аднак, супакойвацца на дасягнутым не атрымоўваецца. З пачатку бягучага года на дарогах нашага раёна адбылося два ДТЗ з удзелам пешаходаў. У выніку адзін пешаход загінуў, другі атрымаў цялесныя пашкоджанні. Абодва ДТЗ зарэгістраваны ў цёмны час сутак і абодва пешаходы не абазначылі сябе на дарозе святлоадбівальнымі элементамі. У сувязі са скарачэннем светлага часу сутак, праблема ўзаемаадносін вадзіцеля і пешахода абвастраецца. Яшчэ больш псуюць гэтыя ўзаемаадносіны дождж і туман.

Пешаход не абаронены такой колькасцю металу, як вадзіцель. Разам з тым, п. 17.1 ПДР накладае на пешахода абавязкі пры руху ў цёмны час сутак па краю праезджай часткі абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Гэта трэба рабіць незалежна ад таго асветлены ўчастак дарогі ці не.

Для пешаходаў-парушальнікаў КоАП прадугледжана даволі сур’ёзная адказнасць. Штраф складае ад 150 да 450 тысяч рублёў. Калі ж пешаход-парушальнік знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, то штраф складае ад 450 да 750 тысяч рублёў.

Яшчэ адной катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху, якая найменш абаронена на дарозе, з’яўляюцца веласіпедысты. Часам вадзіцелі веласіпедаў забываюцца пра сваю бяспечнасць і рухаюцца па дарозе без светлавых прыбораў і святлоадбівальнікаў. Хаця, згодна з ПДР, яны заўсёды павінны мець на веласіпедзе святлоадбівальнікі. Спераду – белага колеру, ззаду – чырвонага, з кожнага боку – аранжавага (п.200 ПДР). У цёмны час сутак на веласіпедзе акрамя гэтага павінны быць уключаны: спераду – фара (ліхтар) з белым святлом, ззаду – ліхтар з чырвоным.

Да таго ж, Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе веласіпедыстам пры руху на веласіпедзе мець святлоадбівальную камізэльку.

А. СТАШЭВІЧ, начальнік ДАІ РАУС, маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *