Женский охотничий клуб «Ласка» принял участие в загонной охоте на копытных в Докшицком районе

Паляўнічы са стажам Ганна Глазко.

Паляўнічы са стажам Ганна Глазко.

Звонкое «С полем!» не единожды прозвучало для представительниц женского охотничьего клуба «Ласка«, принявших участие в загонной охоте на копытных в угодьях Докшицкой межрайонной организационной структуры РООО «Белорусское общество охотников и рыболовов”.

Уражаннямі ад падзеі з карэспандэнтам “РВ” падзялілася паляўнічы са стажам, дырэктар сядзібы “Маргавіца” Ганна Глазко.

– Адразу прызнаюся, што вельмі хвалююча і адказна было дапамагаць у арганізацыі мерапрыемства, бо жаночы паляўнічы клуб на тэрыторыі раёна мы прымалі ўпершыню. Аднак, мяркуючы па водгуках удзельніц, усё атрымалася выдатна і ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Удзельніцы паляўнічага клуба выехалі ў Бягомль загадзя, каб быў час размясціцца ва ўтульным аграэкасядзібным комплексе “Маргавіца”. Менавіта гэты турыстычны аб’ект прыцягальны для паляўнічых і рыбаловаў дзякуючы зручнаму знаходжанню і размяшчэнню паблізу паляўнічых угоддзяў. Моцны сон на ўлонні прыроды, а затым пад’ём яшчэ ў цемень, зборы, каб на світанні быць на месцы, дзе ўдзельніц клуба ўжо чакалі старшыня Докшыцкай МРАС “БТПР” Юрый Глазко і група загоншчыкаў. Прывітальнае слова, а далей усё выверана: рэгістрацыя, праверка дакументаў, інструктаж па тэхніцы бяспекі ад кіраўніка палявання.

Здабываць можна было толькі звера, на якога ёсць ліцэнзія. Асаблівая асцярожнасць перад касалапымі драпежнікамі, якіх багата ва ўгоддзях, і самае галоўнае правіла: не ўпэўнены – не страляй. На паляванні не бывае неістотных рэчаў. Дакладнасць павінна быць нават у дробязях.

Нельга забывацца і пра яшчэ адно важнае звяно працэсу – чацвераногіх памочнікаў, г.зн. паляўнічых сабак. Яны самыя нецярплівыя ўдзельнікі: парываюцца ў лес, брэшуць. Самаму юнаму “паляўнічаму“, баварскаму ганчаку, усяго толькі тры месяцы, але з першых тыдняў ён на паляванні. Па ўсім бачна, са шчанюка будзе толк.

…Першы загон. Усе на пазіцыях. Паветра аж іскрыць ад напружанай цішыні. Першыя трафеі і другі загон. Пад абед прынята рашэнне завяршыць паляванне. Мэта дасягнута. У астатнім – без фанатызму.

Затым паляўнічых турыстак чакаў абед пад адкрытым небам з неверагодна наварыстай шурпой і нават блінамі на кастры. Ці вернуцца “ласкі” на Докшыччыну? Адказ відавочны – адназначна.

Даведка “РВ”. У студзені 2024 года ў Беларусі створаны жаночы паляўнічы клуб “Ласка” пры Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў. Пра гэта было аб’яўлена на агульным сходзе паляўнічых – членаў БТПР. Сход прайшоў па ініцыятыве БТПР, на яго запрасілі найбольш актыўных паляўнічых з усіх абласцей краіны. Прысутнічалі 24 удзельніцы. Усе прысутныя аднагалосна прагаласавалі за стварэнне жаночага паляўнічага клуба пры БТПР.

Гэта цікава. Выраз “з полем” быў шырока распаўсюджаны сярод паляўнічых у розных краінах. Традыцыйна ён выкарыстоўваўся пасля паспяховага паляўнічага стрэлу, калі была здабыта дзічына. Паляўнічыя казалі “з полем” і каб пажадаць адзін аднаму поспеху. З цягам часу выраз стаў не толькі добрым пажаданнем, але і сімвалам паляўнічай культуры і прыналежнасці да паляўнічага братэрства. Выказванне таксама можа ўвасабляць дух палявання, яго асаблівыя рытуалы і ўнікальныя традыцыі.

Наталля СТАШЭВІЧ.

Фота з асабістага архіва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *